ЕС: першая зона свабоднага гандлю з азіяцкай краінай
06.10.2010 14:53
—
Новости Экономики
|
Эўрапейскі зьвяз і Паўднёвая Карэя падпісалі пагадненьне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю. Чакаецца, што вынікам пагадненьня стане павелічэньне тавараабароту паміж бакамі на 30 мільярдаў эўра штогод. Гэта – першая дамова ЭЗ аб свабодным гандлі, заключаная з азіяцкай краінай. Дакумэнт быў падпісаны сёньня на саміце ЭЗ-Паўднёвая Карэя ў Беусэлі. Чакаецца, што дамова набудзе моц 1 ліпеня 2011 году, пасьля таго, як яе ратыфікуе Карэя. Італія доўгі час тармазіла падпісаньне пагадненьня, асьцерагаючыся, што наплыў бязмытных карэйскіх машынаў пашкодзіць італьянскай аўтамабільнай вытворчасьці. Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эўрапейскі зьвяз і Паўднёвая Карэя падпісалі пагадненьне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю. Чакаецца, што вынікам пагадненьня стане павелічэньне...
|
|