Прырост беларускага ВУП у. 21.by

Прырост беларускага ВУП у

12.10.2010 09:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прырост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-верасні 2010 года склаў 6,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам пры гадавым прагнозе 11–13%,

паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені-ліпені прырост склаў 7%, студзені-жніўні — 6,1%. Паводле вынікаў студзеня-верасня 2009 года ВУП знізіўся на 0,3%.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці павялічыўся на 1,1% (прагноз на год — рост на 10–11%). Намалот збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе ў сельскагаспадарчых арганізацыях скараціўся на 21,2% (да 6 млн. 685,6 тыс. тон). Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе гаспадаркамі ўсіх катэгорый павялічылася на 5,3%, вытворчасць малака — на 0,4%, яек — на 3,4%.

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 10,3% (у студзені-жніўні — на 9,8%; гадавы прагноз — 10–12%), спажывецкіх тавараў — на 12,3%, у тым ліку харчовых — на 11,1%, нехарчовых — на 14,1%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 9,5% (у студзені-жніўні — 6,3%; гадавы прагноз — 23–25%). Уведзена ў эксплуатацыю 5 млн. 30,7 тыс. кв. метраў жылля (на 11,9% больш за леташні паказчык), у тым ліку 1 млн. 303,7 тыс. у сельскіх населеных пунктах (на 5,9% больш).

Аб’ём грузаперавозак узрос на 11,1%, рознічны тавараабарот — на 16,2%.

Спажывецкія цэны выраслі ў верасні на 1,6%, з пачатку года — на 6,8%.

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 35,9 тыс. — на 14,9% менш за леташні ўзровень.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прырост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-верасні 2010 года склаў 6,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам пры гадавым прагнозе 11–13%, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика