Беларусь не пабудуе АЭС без згоды Ўкраіны?
12.10.2010 16:58
—
Новости Экономики
|
Працэс будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі прыпыніўся па двух прычынах. Па-першае, Расія так і не падпісала кантракт на будаўніцтва. Па-другое, грамадскасць Украіны і Літвы выказалася супраць будаўніцтва атамнага аб'екта. Такую думку ў інтэрв'ю "Главреду" выказаў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.
Па словах дыпламата, беларуска-расійскія перамовы сарваліся з-за адсутнасці $9 млрд на будаўніцтва. Хоць магчыма, што ў справу ўмяшаліся палітычныя складнікі, дапускае Бяссмертны. Дыпламат таксама адзначыў, што на працэс уплываюць і патрабаванні МАГАТЭ. Як вядома, гэтая арганізацыя патрабуе перад будаўніцтвам АЭС абавязкова правесці слуханні ў суседніх краінах. На слуханнях ва Ўкраіне і Літве грамадскасць пратэставала супраць беларускай АЭС. Разам з тым Бяссмертны адзначыў, што грамадскасць Беларусі даволі пазітыўна настроеная ў пытанні будаўніцтва АЭС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку ў інтэрв'ю "Главреду" выказаў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. |
|