Будзе дыферэнцыраваны падыход да вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы
13.10.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 522 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы». У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца дыферэнцыраваны падыход да ўвядзення вывазных мытных пошлін на пэўныя таварныя групы лесаматэрыялаў. Так, увядзенне вывазных мытных пошлін у памеры 100 еўра за 1 куб.м на паліўную драўніну ў выглядзе бярвёнаў, пален, сукоў, вязанак сухога галля ўсіх парод даўжынёй больш як 1 м будзе бар’ерам для іх экспарту. Гэта мера накіравана на стымуляванне перапрацоўкі ўнутры краіны дрывяной драўніны ў шчэпкі або расколатыя дровы і павелічэнне дабаўленай вартасці пры іх продажы. Усё гэта паслужыць стымулам для стварэння вытворчасцяў па выпуску колатых дроў і паліўных шчэпак, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестыцый. Цяпер у сістэме Мінлясгаса створана 31 вытворчасць па выпуску паліўных шчэпак у аб’ёме каля 0,5 млн куб.м. Пры гэтым агульны аб’ём спажывання прадпрыемствамі ЖКГ і Мінэнерга складае каля 0,3 млн куб.м. Акрамя таго, працуюць сем вытворчасцяў па выпуску колатых дроў, дадаткова будзе арганізавана яшчэ восем. На круглую драўніну з дубу, а таксама апрацаваную фарбай, травіцелямі, крэазотам ці іншымі кансервантамі, устанаўліваецца вывазная мытная пошліна ў памеры 100 еўра за 1 куб.м. Гэта будзе садзейнічаць абмежаванню вывазу цвердалістай драўніны з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы краін — членаў Мытнага саюза, эфектыўнаму выкарыстанню рэсурсаў каштоўнай цвердалістай драўніны айчыннымі дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю (мэбля, шпон і іншыя), што, адпаведна, павялічыць даходы рэспубліканскага бюджэту за кошт экспарту. На палі, калы і завостраныя слупы цвердаліставых парод прадугледжваецца вывазная мытная пошліна ў памеры 100 еўра за 1 куб.м. Такая мера павінна прадухіліць вываз з мытнай тэрыторыі Беларусі за межы краін — членаў Мытнага саюза пад выглядам слупоў каштоўнай дубовай драўніны. На пілапрадукцыю з дубу, буку, клёну ўстанаўліваецца вывазная мытная пошліна ў памеры 100 еўра за 1 куб.м. Гэта неабходна для абмежавання вывазу пілапрадукцыі цвердалістых парод з нізкай ступенню перапрацоўкі, якую мэтазгодна выкарыстоўваць для вытворчасці мэблі і атрымання прадукцыі высокай дабаўленай вартасці. На іншую пілапрадукцыю з ліставых і хвойных парод прадугледжваецца нулявая стаўка вывазной мытнай пошліны. Прыняты ўказ дасць магчымасць стварыць умовы для рацыянальнага выкарыстання цвердалістых парод драўніны ўнутры краіны, вытворчасці прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, што, адпаведна, павялічыць даходы прадпрыемстваў і адлічэнні ў рэспубліканскі бюджэт. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 522 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы». У адпаведнасці з дакументам...
|
|