Замежныя чыпсы падаражаюць
13.10.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
У Беларусі чыпсы выключаны з пераліку тавараў з прымяненнем зніжанай стаўкі ПДВ. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 526 «Аб унясенні змяненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. № 287». Як паведамляе У адпаведнасці з новым указам прадугледжана выключэнне з пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца зніжаная стаўка падатку на дададзены кошт у памеры 10% пры іх увозе на мытную тэрыторыю Беларусі і (ці) пры рэалізацыі на тэрыторыі краіны, зацверджанага ўказам № 287, бульбы, нарэзанай тонкімі лустачкамі, абсмажанай ці падсушанай, салёнай ці несалёнай, араматызаванай ці неараматызаванай, у герметычных упакоўках. Гаворка ідзе пра бульбяныя чыпсы, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў забароненыя для дзіцячага харчавання. Падзяліцца навіной:
Аляксей Арэшка, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі чыпсы выключаны з пераліку тавараў з прымяненнем зніжанай стаўкі ПДВ. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 526 «Аб унясенні змяненняў...
|
|