У  студзені-верасні ў шэрагу галінаў прамысловасці адзначаны спад вытворчасці. 21.by

У  студзені-верасні ў шэрагу галінаў прамысловасці адзначаны спад вытворчасці

15.10.2010 10:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе Белстат,

падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося: у нафтаперапрацоўчай (на 27,5%),

станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці (на 4,4%), а таксама хлебапякарнай прамысловасці (на 2,9%).

У цэлым адбылося падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў паліўнай прамысловасці (на 21,6%), у тым ліку ў нафтаздабыўной прамысловасці — на 1,2%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць за дзевяць месяцаў гэтага года павялічылася на 14,2%, у чорнай металургіі — на 14,3%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 8,5%, у машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 13,7%, харчовай — на 9,4%, лёгкай — на 11%, у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — на 14,1%, у электраэнергетыцы — на 13,4%.

Найбольшы прырост вытворчасці адбыўся ў хімічнай прамысловасці — на 14,8%.

У цэлым па прамысловасці за дзевяць месяцаў аб’ём вытворчасці вырас на 10,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года і склаў 114 трлн. 669,8 млрд. рублёў.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, аб’ём прамысловай прадукцыі павінен вырасці на 10–12% па выніках года.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе Белстат, падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам адбылося: у нафтаперапрацоўчай (на 27,5%), ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика