Беларуская кампанія хоча пабудаваць 18 гандлёвых цэнтраў у Расіі
15.10.2010 14:53
—
Новости Экономики
|
Кампанія «Белруснафтагаз», створаная пры ўдзеле ўрада Беларусі, шукае ў Растове ўчастак для будаўніцтва гандлёва-лагістычнага цэнтра плошчай 100 000 кв. м У канцы жніўня амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў перадаў губернатару Растоўскай вобласці Васілю Голубеву ліст гендырэктара ЗАТ «Белруснафтагаз» Рашада Курбанава з просьбай прапанаваць кампаніі пералік зямельных участкаў у Растове для будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёва-лагістычнага комплексу. Комплекс агульнай плошчай 100 000 кв. м будзе ўключаць гандлёва-забаўляльны цэнтр (65 000 кв. м) з гіпермаркетам, гандлёвымі павільёнамі, рэстаранамі і кафэ, лагістычны цэнтр з халадзільнымі камерамі (30 000 кв. м) і выставачны цэнтр (5000 кв. м). «Белруснафтагазу» патрэбны ўчастак у 10-15 га. Інвестыцыі складуць каля $100 мільёнаў. Гандлёвыя цэнтры «Белруснафтагаз» збіраецца будаваць у 18 гарадах Расіі, ёсць адзінае архітэктурнае рашэнне, пасля выдзялення ўчастку каля васьмі месяцаў пойдзе на падрыхтоўчыя працы і паўтара году на будаўніцтва.У пачатку наступнага года будаўніцтва пачнецца ў Ніжнім Ноўгарадзе і Казані. Фінансуюцца праекты за кошт уласных сродкаў (30-40%) і банкаўскіх крэдытаў. «Белруснафтагаз» створаны ў 2005 г. па даручэнні ўрада Беларусі.Рэалізаваных праектаў у Расіі ў кампаніі пакуль няма, яна была падрадчыкам будаўніцтва метанолавага заводу ў Баку. Кампанія на 24% прыналежыць дзяржаўнаму вытворчаму аб"яднанню «Беларуснафта», на 76% — ЗАТ «Прамнафтагаз».Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія «Белруснафтагаз» створаная па даручэнні беларускага ўрада. 24% акцый належаць "Беларуснафце". |
|