Прадстаўнікі МВФ пабывалі ў адміністрацыі Лукашэнкі
09.11.2010 12:14
—
Новости Экономики
|
Пэрспэктывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі зь Міжнародным валютным фондам абмяркоўваліся 8 лістапада ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў сустрэўся з дарадцам апэратыўнага офісу МВФ па рэгіёне Эўропы, кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Крыстафэрам Джарвісам, а таксама сталым прадстаўніком МВФ у Беларусі Натальляй Калядзінай. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні бягучага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі і пляны на 2011—2015 гады. Аглядная місія МВФ пачала працу ў Менску 3 лістапада. Экспэрты прабудуць у Беларусі да 16 лістапада. У прадстаўніцтве МВФ у Менску паведамілі: гэта штогадовая місія, мэта якой — агляд эканамічнай палітыкі за папярэдні год і абмеркаваньне з уладамі палітыкі на будучы год і сярэднетэрміновую пэрспэктыву. У прыватнасьці, бакі абмяркуюць пытаньні грашова-крэдытнай, падаткова-бюджэтнай палітыкі і палітыкі валютнага курсу. У прадстаўніцтве МВФ адзначаюць, што пытаньне пра новую праграму крэдытаваньня ў рамках працы місіі абмяркоўваць не плянуецца. У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд. даляраў. З просьбай аб новым крэдыце ў рамках праграмы stand-by кіраўніцтва Беларусі да МВФ пакуль не зьвярталася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэрспэктывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі зь Міжнародным валютным фондам абмяркоўваліся 8 лістапада ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Намесьнік...
|
|