Сідорскі паехаў у. 21.by

Сідорскі паехаў у

16.11.2010 16:55 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі вылецеў у Франкфурт-на-Майне (Германія) для ўдзелу ў Беларускім інвестыцыйным форуме,

паведамілі ў прэс-службе ўрада.

17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца трэці Беларускі інвестыцыйны форум. Мерапрыемства ў Франкфурце, якое праводзіцца ў межах Еўрапейскага фінансавага тыдня, будзе другім па ліку агульнанацыянальным замежным форумам. Першы форум прайшоў у 2008 годзе ў Лондане, другі — у 2009-м у Мінску.

У склад дэлегацыі, якая адправілася ў Германію, ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, галіновых канцэрнаў, прадпрымальніцкіх саюзаў, вядучых прадпрыемстваў. Усяго ў інвестфоруме возьмуць удзел больш чым 150 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дырэктарскага корпусу і дзелавых колаў Беларусі.

Фармат работы канферэнцыі прадугледжвае правядзенне двух пленарных пасяджэнняў «Чаму выгадна інвеставаць у эканоміку Рэспублікі Беларусь?» і «Як інвеставаць у Рэспубліцы Беларусь?» і чатырох паралельных секцый, арганізаваных у форме подыумнай дыскусіі.

У межах круглага стала на тэму «Банкаўская дзейнасць і інвестыцыйная прывабнасць фінансавага рынку» плануецца абмеркаванне інвестыцыйнай прывабнасці банкаўскага і фінансавага сектара Беларусі.

Падчас секцыі «Новыя магчымасці развіцця інфраструктуры ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі, Казахстана (транспарт, лагістыка, будаўніцтва, турызм)» будуць прадстаўленыя праекты будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў ва ўсіх абласцях Беларусі, у тым ліку на базе аэрапортаў Віцебска, Гродна, Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», праект мадэрнізацыі вытворчасці ААТ «Гомельшкло» і арганізацыі прамысловай перапрацоўкі ліставога паліровачнага шкла для патрэб будаўнічай галіны, праект будаўніцтва іпадрома і спадарожнай інфраструктуры ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна.

Перспектыўныя кірункі для інвеставання ў сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі і магчымасці прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў будуць абмяркоўвацца на трэцяй секцыі.

Мэтай правядзення чацвёртай секцыі «Інавацыі ў энергаэфектыўнасць. Экалогія. Аднаўляльныя крыніцы энергіі» стане дэманстрацыя інвестыцыйных праектаў у сферы энергетыкі, энергазберажэння і экалогіі, накіраваных на павышэнне энергаэфектыўнасці, вырашэнне экалагічных праблем.

Усяго на форуме будзе прадстаўлена 160 праектаў на больш як 14 млрд. рублёў.

У тым ліку падчас працы секцый удзельнікамі форуму будуць прэзентаваныя больш як 40 інвестыцыйных праектаў у самых розных сферах беларускай эканомікі на агульную суму больш як 6,5 млрд. долараў. Дадаткова ў прэзентацыйных матэрыялах патэнцыяльным інвестарам будуць прадстаўленыя яшчэ больш за 100 інвестыцыйных прапаноў на 7,5 млрд. долараў.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі вылецеў у Франкфурт-на-Майне (Германія) для ўдзелу ў Беларускім інвестыцыйным форуме, паведамілі ў прэс-службе ўрада.17...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика