Пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў 30 млрд даляраў
24.11.2010 14:50
—
Новости Экономики
|
Паводле яго слоў, ацэнку правяло РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Кузняцоў заявіў, што пытанне з продажам акцый «Беларуськалія» «пакуль завісла». «Напэўна, кітайцы думаюць. Мы сказалі ім пра кошт і нашы ўмовы.Яны думаюць, ці прымальныя гэтыя ўмовы для іх» , — сказаў кіраўнік дзяржкамітэта. Кузняцоў таксама паведаміў, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у кастрычніку «гэта пытанне асабліва не абмяркоўвалася».Нагадаем, у жніўні рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ВА «Беларуськалій» было ператворана ў ААТ, 100% акцый якога належаць дзяржаве. *** «Беларуськалій» быў уключаны ў план прыватызацыі на 2010 год. Як заявіў журналістам 4 жніўня першы Паводле слоў Сямашкі, ёсць шмат ахвотных купіць «Беларуськалій». Але «цяпер не самы ўдалы момант для продажу», лічыць першы Раней, у чэрвені 2010 года, Сямашка заяўляў пра гатоўнасць Беларусі прадаць прыкладна 20% акцый «Беларуськалія» за 6–7 млрд. даляраў ЗША. 4 мая 2010 года Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю агенцтву Рэйтэр заявіў, што не выключае магчымасці продажу «Беларуськалія». «Калі будзе добрая цана за акцыі, мы паглядзім, колькі працэнтаў акцый прадаць. Але кантрольны пакет пакуль застанецца ў Беларусі», — заявіў прэзідэнт. *** «Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых у свеце і самы буйны ў СНД вытворца і пастаўшчыккалійных мінеральных угнаенняў, адно з вядучых прадпрыемстваў — экспарцёраў краіны. Размешчана ў Салігорску (Мінская вобласць). У склад ВА цяпер уваходзяць чатыры рудаўпраўленні. Агульная колькасць работнікаў — каля 20 тысяч. «Беларуськалій» выпускае кожную шостую тону калійных угнаенняў у свеце. Сумесна з ААТ «Уралкалій» з`яўляецца заснавальнікам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кітайцы думаюць. Мы сказалі ім пра кошт і нашы ўмовы».
|
|