Анішчанка абверг інфармацыю пра абмежаванні на ўвоз малака з Беларусі ў Расію. 21.by

Анішчанка абверг інфармацыю пра абмежаванні на ўвоз малака з Беларусі ў Расію

10.12.2010 11:51 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расспажаўнагляд не ўводзіў ніякіх абмежаванняў на ўвоз у Расію малочнай прадукцыі з Беларусі, заявіў РІА Новости галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка.

Такім чынам ён абверг інфармацыю, распаўсюджаную 9 снежня шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў, аб тым, што Расспажыўнагляд забараніў увоз 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі.

«Расійскі бок не ўводзіў ніякіх абмежаванняў на ўвоз малочнай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Анішчанка.

На яго думку, «сам факт з’яўлення гэтых непраўдзівых паведамленняў у сувязі з падзеямі, што адбыліся напярэдадні, і найбліжэйшымі палітычнымі падзеямі ў Беларусі» знаходзіцца «далёка за межамі нашай прафесійнай дзейнасці і мае сваёй задачай, хутчэй за ўсё, стварэнне напружанасці ў адносінах паміж дзвюма краінамі».

Расспажыўнагляд «вывучае магчымасць юрыдычнага пераследу тых выданняў, якія апублікавалі гэтую інфармацыю», паведаміў Анішчанка.

Як адзначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце Расспажыўнагляду, служба сумесна з калегамі з Беларусі і Казахстана забяспечвае «планамерную работу па рэалізацыі пагаднення Мытнага саюза па санітарных мерах, уключаючы выкарыстанне адзіных рэгламентаў нагляду, гарманізацыю патрабаванняў да прадукцыі, прымяненне адзінага парадку ацэнкі бяспекі тавараў».

«Усё гэта з’яўляецца надзейным механізмам, які забяспечвае вытворчасць і пастаўку насельніцтву бяспечнай прадукцыі, памяншэнне адміністрацыйных бар’ераў, стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату на тэрыторыі Мытнага саюза», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расспажаўнагляд не ўводзіў ніякіх абмежаванняў на ўвоз у Расію малочнай прадукцыі з Беларусі, заявіў РІА Новости галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика