Даляр вырас да 3.015 рублёў. 21.by

Даляр вырас да 3.015 рублёў

11.01.2011 00:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 10 студзеня вырас на 8 рублёў і склаў 3.015 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 27 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 23 млн. 347 тыс. долараў (попыт — 23 млн. 347 тыс., прапанова — 3 млн. 238 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 22 банкі. Аб’ём таргоў склаў 10 млн. 722 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 721 тыс., прапанова — 12 млн. 148 тыс.), а курс знізіўся на 60 рублёў і склаў 3.886 рублёў за еўра.

Таргі расійскім рублём не праводзіліся.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,33% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.050,53 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,39%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 0,50%, да расійскага рубля на 0,50%, да еўра — умацаваўся на 2,16%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 10 студзеня вырас на 8 рублёў і склаў 3.015 рублёў. Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика