Узгоднены рух па “Дарожнай карце”
06.10.2011
—
Новости Экономики
|
Пад час работы Нацыянальнай выставы Беларусі ў Казахстане заключаны цэлы шэраг важных міждзяржаўных пагадненняў
Спачатку — прыватны, здавалася б, факт. Атрымаў нядаўна пісьмо з казахстанскага Петрапаўлаўска, парадаваўся: як па-дзяржаўнаму разважае Сяргей Залеўскі, які сёлета з жонкай Марынай быў удзельнікам Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Зрэшты, мяркуйце самі. “У нас у Казахстане сёлета добры ўраджай, можа, гэта паслужыць на карысць і Беларусі: сялянам патрэбны трактары і камбайны, якія яны летась не змаглі купіць, бо планы скарэктавала засуха”, — піша Сяргей. Залеўскія ўпершыню гасцявалі ў краіне, дзе Марына мае этнічныя карані, і цяпер Сяргей з захапленнем чытае творы Уладзіміра Караткевіча, піша: “Мой шчыры інтарэс да краіны нараджае сама Беларусь”. Пэўна ж, і такія прадстаўнічыя выставы, як зладжаная беларусамі ў алматынскім Міжнародным выставачна-экспазіцыйным комплексе таварыства “Казахстанскі цэнтр дзелавога супрацоўніцтва “Атакент”, дапамагаюць не толькі ўсім лепш усвядоміць, што Мытны саюз наблізіў Беларусь да Казахстана, але і нала-дзіць сяброўскія кантакты. Праект удаўся дзякуючы зладжанай працы міністэрстваў гандлю і замежных спраў Беларусі, беларускага таварыства “Тэхніка і камунікацыі”, беларускага пасольства ў Казахстане, шэрагу галіновых міністэрстваў і канцэрнаў. Што прэзентавала Беларусь на больш чым 1800 метрах экспазіцыйных плошчаў? Шырокі спектр тавараў, паслуг, навукова-тэхнічных распрацовак каля 200 вядучых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Асаблівая цікавасць наведвальнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў буйнога казахстанскага бізнесу, замежных гандлёвых сетак, якія працуюць на рынку Казахстана, прыцягвалі амаль 30 адзінак магутнай тэхнікі вытворчасці Мінскага трактарнага завода, “Гомсельмаша”, Мінскага аўтазавода. Салідна прадставілі свой патэнцыял міністэрствы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, транспарту і камунікацый, лепшыя дасягненні дэманстравалі Нацыянальная акадэмія навук, Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, канцэрны “Белнафтахім”, “Беллегпрам”, “Белбіяфарм”, “Белдзяржхарчпрам”, “Беллеспаперапрам”. Паказаўшы дасягненні, важна і адладзіць механізмы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Таму пад час выставы праведзены два раунды міжурадавых перамоў, прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам акімата Алматы, шэраг іншых дзелавых мерапрыемстваў. У ліку найбольш значных — канферэнцыя «Беларусь—Казахстан: супрацоўніцтва без межаў», на якой створаны Дзелавы савет па супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Казахстана. Ён будзе спрыяць пашырэнню кантактаў, развіццю гандлю, інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыях абедзвюх краін. Плённа працавалі Беларуска-Казахстанскія падкамісіі: як па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі і ўзаемнага гандлю, так і па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Былі яшчэ Канферэнцыя па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях, перамовы паміж Магілёўскім аблвыканкамам і акіматам Усходне-Казахстанскай вобласці, Гомельскім аблвыканкамам і акіматам Алматынскай вобласці. Варта нагадаць: ужо рэалізуюцца “Дарожная карты” развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2010-2011 гады. У Алматы спецыялісты абмяркоўвалі, як рухацца ў гэтым кірунку далей. Іван Іванаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад час работы Нацыянальнай выставы Беларусі ў Казахстане заключаны цэлы шэраг важных міждзяржаўных пагадненняў
|
|