Нацбанк выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу. 21.by

Нацбанк выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу

26.10.2011 15:26 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацбанк выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу

Пресс-служба Нацбанка
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 27 кастрычніка уводзіць у абарачэнне дзве памятныя манеты “М. Багдановіч. 120 гадоў”. Манета наміналам 10 рублёў зроблена з срэбра пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32 мм, а наміналам 1 рубель - медна-нікелевая, масай 13,16 г, дыяметрам 32 мм.


 
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
 
Аверс: у абрамленні арнаменту, выкарыстанага пры афармленні зборніка вершаў “Вянок”, уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ і намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.
 
Рэверс: злева – рэльефная выява партрэта класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча; справа па крузе ў два радкі надпісы: М. Багдановіч, 1891—1917 (гады жыцця) і арнаментальны матыў з васількоў.
 
Манеты адчаканены на АТ “Манетны двор Польшчы”: срэбная якасцю “пруф”, медна-нікелевая – “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет – па 2000 штук.
 
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 27 кастрычніка уводзіць у абарачэнне дзве памятныя манеты “М. Багдановіч. 120 гадоў”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика