Выраслі тарыфы на электрычную і цеплавую энергію
02.11.2011
—
Новости Экономики
|
Выраслі тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Электрычная і цеплавая энергія для насельніцтва Беларусі 1 лістапада падаражэла на 7 і 9% адпаведна. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №1459 ад 31 кастрычніка 2011 года, паведаміла прэс-служба ўрада. Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны прыкладна на 9% – з 49333,8 рубля за 1 Гкал да 53773. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7%. Пастанова ўносіць змены ў пастанову Савета міністраў №138 ад 4 лютага 2011 года "Аб устанаўленні для насельніцтва тарыфаў на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў, цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і некаторых мерах па Нагадаем, раней тарыфы для насельніцтва былі павялічаны 1 кастрычніка: на электраэнергію – на 15%, на цеплавую – на 3,2%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выраслі тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва.
|
|