Найбольшыя заробкі – у Маладзечанскім раёне. 21.by

Найбольшыя заробкі – у Маладзечанскім раёне

04.02.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя налічаная заработная плата ў нашым рэгіёне ў 2011 годзе складала каля 1,5 мільёна рублёў. Розніца ў сярэдняй зарплаце па раёнах дасягае 350 тысяч рублёў.

Найбольшая сярэдняя заработная плата ў нашым рэгіёне, паводле статыстычных дадзеных, у Маладзечанскім раёне. У студзені–снежні 2011 года яна склала больш за 1 мільён 750 тысяч рублёў. Найменшая – у Валожынскім раёне – крыху больш за 1 мільён 400 тысяч.

Эксперты не бачаць нічога дзіўнага ў тым, што ў такім даволі кампактным рэгіёне такая розніца ў заробках. Па словах эканаміста Віктара Маргелава, у раёнах Беларусі налічаная зарплата можа адрознівацца ў два разы. Усё залежыць ад узроўню эканамічнага развіцця раёна.

“Не трэба быць вельмі разумным чалавекам, каб гэта патлумачыць. Калі ёсць буйныя прамысловыя экспартаарыентаваныя прадпрыемствы, то яны “выцягваюць” гэты паказчык. Калі сур’ёзнай прамысловасці няма, то зарплата па раёне можа быць і 1,2-1,3 мільёна. І, на жаль, “выцягнуць” яе няма чым”, – сказаў Віктар Маргелаў у інтэрв’ю “РГ”.

Паводле яго слоў, звычайна чым меншы населены пункт, тым меншыя заробкі. Але гэтая залежнасць не абавязковая. У Беларусі па сярэднім заробку лідзіруе Салігорскі раён. “Там робяць унікальны прадукт, які ідзе на экспарт. Шахцёры, якія ходзяць у забой, зарабляюць ад 9 мільёнаў рублёў. Я не кажу, што гэта вар’яцкія грошы: у Расіі за такую работу плацяць больш. Але Салігорскі раён за кошт гэтага на першым месцы. А Мінск – за ім”, – сказаў Віктар Маргелаў.

Яго словы пацвярджаюць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У Салігорскім раёне сярэдняя налічаная зарплата ў 2010 годзе (ёсць дадзеныя толькі за гэты год) складала 1 мільён 925 тысяч. У Мінску – 1 мільён 573 тысячы рублёў.

Святлана ЦІШКО.

Фота ByMedia.net.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя налічаная заработная плата ў нашым рэгіёне ў 2011 годзе складала каля 1,5 мільёна рублёў. Розніца ў сярэдняй зарплаце па раёнах дасягае 350 тысяч рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика