Упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь ўзначаліла еўрапейскую міжнародную арганізацыю. 21.by

Упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь ўзначаліла еўрапейскую міжнародную арганізацыю

05.01.2017 18:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2017 годзе Беларусь узяла старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай iнiцыятыве (ЦЕI), паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзмітры Мірончык на брыфінгу ў МЗС. Упершыню ў незалежнай гісторыі наша краіна ўзначалiла субрэгiянальную еўрапейскую арганiзацыю. Раней Беларусь нiколi не мела старшынства ў арганiзацыi, што знаходзiцца па-за межамi постсавецкай прасторы.


Дмитрий Мирончик. Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Беларусь далучылася да ЦЕI ў чэрвенi 1996 года. Сама ж Цэнтральна-Еўрапейская iнiцыятыва была створана Iталiяй, Аўстрыяй, Венгрыяй i Югаславiяй у 1989 годзе. Сёння ў склад ЦЕI ўваходзяць 18 краiн: Албанiя, Беларусь, Боснiя i Герцагавiна, Балгарыя, Венгрыя, Iталiя, Македонiя, Малдова, Польшча, Румынiя, Сербiя, Славакiя, Славенiя, Харватыя, Чэхiя, Чарнагорыя i Украiна.

Асноўнымi донарамi арганізацыі з’яўляюцца Iталiя i Аўстрыя. Штаб-кватэра Арганiзацыi знаходзiцца ў Трыесце (Iталiя).

Галоўная задача ЦЕI — «садзейнiчаць умацаванню прагматычнага еўрапейскага супрацоўнiцтва ў мэтах прадухiлення ўтварэння новых раздзяляльных лiнiй у Еўропе». ЦЕI — форум дзеля развiцця ўзаемадзеяння краiн Цэнтральнай, Усходняй i Паўднёва-Усходняй Еўропы ў галiнах трансмежнага супрацоўнiцтва, энергетыкi, транспарта, навукi i тэхналогiй, адукацыi, культуры, малога i сярэдняга бiзнесу, сельскай гаспадаркi, аховы навакольнага асяроддзя, развiцці чалавечых рэсурсаў, iнфармацыi i СМI, аховы нацыянальных меншасцей, турызму.

У якасцi «тытульнай тэмы» беларускага старшынства, паведаміў Мірончык, абрана тэматыка «спрыяння сумяшчальнасцi ў большай Еўропе»

— Поруч з развiццём транспартнай i лагiстычнай iнфраструктуры пад гэтым мы разумеем гарманiзацыю стандартаў i мытных працэдур, укараненне сучасных iнфармацыйных тэхналогiй дзеля спрашчэння гандлю i развiцця трансмежных паслуг, стымуляванне прадпрымальнiцтва ўздоўж шляхоў асноўных транспартных калiдораў i iншыя захады, што накiраваны на стварэнне «безбар'ернага асяроддзя» на карысць эканамiчнага i iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва.

Беларускі бок таксама плануе «надаць новы iмпульс супрацоўнiцтву ЦЕI з мiжнароднымi фiнансавымi iнстытутамi, у першую чаргу з Еурапейскiм банкам рэканструкцыi i развiцця, дзеля сумеснай рэалiзацыi ўзаемавыгадных праектаў у розных галiнах.»

— Старшынства ў ЦЕI будзе таксама спрыяць удзелу Беларусi ў еўрапейскiх iнтэграцыйных працэсах з акцэнтам на гандлёва-эканамiчны i iнвестыцыйны аспекты. Безумоўна, яно паспрыяе як мiжнароднаму iмiджу Беларусi, так i працягу нармалiзацыi адносiн з Еўрапейскiм саюзам, — лічаць у МЗС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2017 годзе Беларусь узяла старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейская iнiцыятыве (ЦЕI), паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзмітры Мірончык
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика