У знак салідарнасці з Мінскам. У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі
29.12.2019 21:36
—
Новости Экономики
|
У нядзелю, 29 снежня, больш за 15 жыхароў Віцебска выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю Акцыя за незалежнасць Беларусі прайшла на фоне «Трох штыкоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў: палітыкі, блогеры, простыя гараджане. Людзі трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць», бел-чырвона-белыя сцягі і самаробныя плакаты з лозунгамі. Пазней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Акцыю здымалі на відэакамеры супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы. Затрыманняў (на момант да 14 гадзін нядзелі) не было. Нагадаем, у снежні ў Мінску прайшло ўжо чатыры акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Усе яны былі прымеркаваны да перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пасля масавых акцый 7 і 8 снежня міліцыя правяла з іх удзельнікамі прафілактычныя гутаркі, папярэдзіўшы аб парушэнні закона, на частку склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Над большасцю ўдзельнікаў ужо прайшлі суды: значная частка атрымала штрафы, некалькі чалавек, у тым ліку арганізатара акцый Паўла Севярынца, суд адправіў на «суткі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць», бел-чырвона-белыя сцягі і самаробныя плакаты з лозунгамі. Пазней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. |
|