У ЗША плянуюць на чвэрць скараціць спажываньне солі. 21.by

У ЗША плянуюць на чвэрць скараціць спажываньне солі

13.01.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асацыяцыя амэрыканскіх арганізацыяў, што займаюцца аховаю здароўя, абнародавала плян, які мае заахвоціць вытворцаў харчаваньня зьменшыць на працягу наступных пяці гадоў на 25 працэнтаў утрыманьне солі ў дзясятках прадуктаў.Пра намеры скараціць спажываньне солі ў ЗША піша ў сёньняшнім нумары брытанская “Financial Times”.

Амэрыканскі плян прадугледжвае меншае выкарыстаньне солі ў 86 катэгорыях прадуктаў: як у крамных накшталт мясных закусак і хлебабулачных вырабаў, так і ў рэстаранных, напрыклад у гамбургерах і тартох.

Названыя захады прапанавала Нацыянальная ініцыятыва для зьмяншэньня спажываньня солі. Паводле ініцыятывы, штодня амэрыканцы спажываюць солі ўдвая болей за рэкамэндаваную норму, прычым 80 % гэтай солі трапляе ў прадукты да таго, як іх набывае спажывец.

“Спажыўцы заўсёды могуць дадаць соль да ежы, але ня могуць забраць яе адтуль”, – гаворыць кіраўнік Нью-ёрскага дэпартамэнту аховы здароўя доктар Томас Фарлі. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што пры цяперашніх узроўнях спажываньня соль пагражае здароўю людзей з нармальным ціскам. “Калі мы зможам скараціць утрыманьне солі ў фасаваных і рэстаранных прадуктах, – заўважае Фарлі, – мы дамо спажыўцом большы выбар у тым, колькі солі ім есьці, і зьменшым пры гэтым рызыку, што чалавека напаткае сэрцавая недастатковасьць ці інсульт”.

Згодна з абнародаваным плянам, узровень утрыманьня солі ў 86 катэгорыях прадуктаў мае быць скарочаны ўжо да 2012 году, а пазьней яшчэ раз скарочаны да 2014-га – у цэлым на чвэрць.

Амэрыканская праграма скарачэньня спажываньня солі падрыхтаваная на ўзор адпаведнай брытанскай, вынікам рэалізацыі якой стала за апошняе дзесяцігодзьдзе памяншэньне выкарыстаньня солі на 9 працэнтаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асацыяцыя амэрыканскіх арганізацыяў, што займаюцца аховаю здароўя, абнародавала плян, які мае заахвоціць вытворцаў харчаваньня зьменшыць на працягу наступных пяці гадоў на 25 працэнтаў утрыманьне солі ў дзясятках прадуктаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика