Што трэба ведаць аб хваробах шчытападобнай залозы?
05.03.2010
—
Новости Здоровья
|
Прыкметы захворваньня шчытападобнай залозы могуць быць вельмі розныя ў розных людзей. Да ліку агульных прыкметаў гіпэртэрыёзу належаць – нэрвознасьць, раздражнёнасьць, стомленасьць, слабасьць цягліцаў, парушэньне сну, непераноснасьць высокай тэмпэратуры, парушэньне сардэчнага рытму, панос, страту вагі і вальляк. Агульныя ж прыкметы гіпатэрыёзу – гэта стомленасьць, павелічэньне вагі, апухлы твар, непераноснасьць холаду, боль у суставах і мускулах, запоры, сухія і патончаныя валасы, зьменшанае паценьне, цяжкія і нерэгулярныя мэнструацыі, дэпрэсія і запавольваньне сардэчнага рытму. Жанчыны больш схільныя да хваробаў шчытападобнай залозы, чым мужчыны. Большую верагоднасьць захварэць маюць таксама людзі, старэйшыя за 60 гадоў. Жанчынам з гіпэртэрыёзам вельмі важна кансультавацца зь лекарам перад тым, як зацяжарыць, бо такі стан у спалучэньні зь цяжарнасьцю небясьпечны рознымі ўскладненьнямі. Хваробы шчытападобнай залозы паддаюцца лячэньню, аднак яго зыход залежыць ад тыпа хваробы і яе прычынаў. Ёсьць некалькі розных тэстаў, каб устанавіць хваробу і яе прычыны. Сучасная мэдыцына рэкамэндуе дарослым людзям, асабліва жанчынам, пасьля 35 гадоў здаваць спэцыяльны аналіз крыві кожныя пяць гадоў. Асабліва рэкамэндуецца надаваць увагу шчытападобнай залозе і своечасова наведвацца да лекара жанчынам, калі: – у іх ужо былі раней праблемы са шчытападобнай залозай, апэрацыі на ёй, – калі нехта ў сям’і хварэў на адну з хваробаў шчытападобнай залозы, – калі ў іх ёсьць нейкія аўтаімунныя хваробы, кшталту рэўматоіднага артрыту, – дыябэт І тыпу, – генэтычныя праблемы, напрыклад сындром Торнэра, – калі ім больш за 60 гадоў, – калі яны былі цяжарныя або нарадзілі ў працягу апошніх 6 месяцаў, – атрымалі дозу радыяцыі ў раёне шыі або грудзей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы яе ня бачыце, не адчуваеце, і большасьць людзей нічога ня ведае пра яе функцыі. Фактычна, большасьць людзей нічога ня ведае аб шчытападобнай залозе, нават калі яны маюць тыя ці іншыя сымптомы яе хваробы. |
|