7 жаночых памылак пасля сэксу. 21.by

7 жаночых памылак пасля сэксу

09.06.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазнаёмілася з хлопцам, жарсці напаліліся, пешчы, любошчы, і вось на заўтра ты тэлефануеш сяброўкам… Памылка! «Наўмысна» забыла ў яго пярсцёнак — яшчэ адна! Падаем 7 памылак, якія робяць жанчыны пасля сэксу.

1. Балбатлівасць. Пасля любошчаў мужчыны размаўляць не любяць: ані пра пачуцці, ані пра планы, і нават пра сваю палітычную арыентацыю. Яны любяць падумаць, успомніць, ацаніць. На думку мужчыны, у першыя паўгадзіны пасля гэтага вам абаім варта прыняць душ або папіць кавы, і толькі пасля гэтага мужчына разгаварыцца.

2. Параўнанне з былым хлопцам. «Лёнік, мой былы хлопец, та-ко-е ў ложку вытвараў…». Даражэнькая, нічога горшага ты сказаць не магла. Ты зачапіла ягоную мужчынскасць? Гэта можа быць фатальна. Кожны раз, што ён захоча дакрануцца да вас, яго галаву будуць наведваць гэтыя абрыдлівыя думкі пра тое, што «ён не для цябе», што ўрэшце адпудзіць яго ад вас.

3. Тэлефанаванні на заўтра. Пакахаліся, выкурылі разам цыгарэту, кожны пайшоў сваёй дарогай. Дык напрамілы Божа, нашто тэлефанаваць заўтра першай? Вы ж хочаце, каб з ім развіваліся адносіны і далей. Тады наступным разам — маўчок, бо мяч на яго баку. Хай пасумуе, маральна саспее пазваніць.

4. Знаёміць з кампаніяй. Дайце ўсяму развівацца натуральным чынам. Да яго завіталі сябры — дык кіруйце да сваіх сябровак. Вы павінны сустрэцца з сябрамі — ідзіце да іх без яго. Сустрэнецеся наступным разам, калі будзе зручна і яму і вам. У вас дзелавая сустрэча на раніцы? Гэта значыць, вы занятая. Нават калі вам прапануюць з’есці лазанню ля Калізея. У вас — самастойнае жыццё, і ў дадатак хай ён цяпер з нецярплівасцю пачакае вашай наступнай сустрэчы.

5. Пакіданне слядоў. Забылася пярсцёнак — чакайце званка ад яго, але самі — ані. Наўмысна забылі пярсцёнак і патэлефанавалі? Стары, надта стары фокус, і не вельмі якасны, трэба дадаць.

6. Выгадванне спадзеваў. Закахацца — можна, вы вартая кахання, маеце поўнае права мець ад яе асалоду — але ж не варта дзяліцца сваёй закаханасцю са сваім абранцам на гэтым этапе.

7. Паведамленне сяброўкам. Пабегчы і паведаміць сяброўкам — ваша справа. Але толькі пасля таго, як ён запросіць вас у рамантычную экскурсію на Нарач або на канцэрт «Океана Эльзи» — не раней. Хай балбоча пра любошчы і адносіны ён. Вы ж за заставайцеся загадкавай і недаступнай. Ніколі невядома, да каго дойдзе твая інфармацыя, таму варта пільнавацца цішыні, пакуль становішча не прасвятліцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазнаёмілася з хлопцам, жарсці напаліліся, пешчы, любошчы, і вось на заўтра ты тэлефануеш сяброўкам… Памылка!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика