У Беларусі закрыты для купання і адпачынку 21 вадаём і пляж. 21.by

У Беларусі закрыты для купання і адпачынку 21 вадаём і пляж

02.07.2010 12:22 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 30 чэрвеня вынесены пастановы аб забароне купання ў чатырох вадаёмах і пляжах Брэсцкай вобласці — зона адпачынку возера Кацера Камянецкага раёна, пляж ракі Лясная ў Камянцы, вадаём аздараўленчага лагера «Чайка» Ляхавіцкага раёна, месца адпачынку каля вады вёскі Альшаны Столінскага раёна.

У Віцебскай вобласці забарона на купанне распаўсюджваецца на чатыры зоны адпачынку Полацкага раёна: азёраў Янава, Шчаты, Гомель, Суя.

У Гомельскай вобласці закрытыя 12 зон адпачынку: каля вадаёмаў Буда‑Кашалёўскага раёна населеных пунктаў Камунар, Дуравічы, Крыўск, Кашалёва, Чырвонае Знамя, Патапаўка, а таксама зоны адпачынку ў гарадскім парку «Перамога» горада Калінкавічы, на возеры «Камарына» горада Рагачова, на рацэ Дняпро ў другім мікрараёне Рагачова, а таксама ў раёне ратавальнай станцыі Рагачоўскага раёна, пляжы «Камяга» і «Гарадскі» Добруша на рацэ Іпуць.

У Магілёве закрытая зона адпачынку гарадскога пляжа на рацэ Дняпро.

Забарона на купанне вынесена з‑за неадпаведнасці адабраных проб вады па мікрабіялагічных паказчыках. Выключэнне складаюць зоны адпачынку ў Буда‑Кашалёўскім раёне, дзе адсутнічае адпаведнае ўладкаванне пляжа, а таксама пляжы «Камяга» і «Гарадскі» ў Добрушы на рацэ Іпуць, закрытыя з‑за пачатку работ па ачыстцы і паглыбленні ракі.

Санітарныя правілы вызначаюць дапушчальны нарматыў утрымання ў вадзе вадаёмаў бактэрый групы кішэчнай палачкі. Апрача таго, вада не павінна ўтрымліваць узбуджальнікаў захворванняў, жыццяздольных яек гельмінтаў. На паверхні вадаёма не павінна быць плавальных плёнак, плямаў мінеральных масел і вялікай колькасці іншых прымесяў. Вада не павінна мець неўласцівых ёй пахаў, утрыманне хімічных рэчываў не павінна перавышаць межава дапушчальных канцэнтрацый.

У купальны сезон у месцах масавага адпачынку вада рэгулярна даследуецца на ўтрыманне бактэрый. Пры атрыманні двух паслядоўных нездавальняючых вынікаў аналізаў вады вадаём забараняецца выкарыстоўваць для купання. Калі ў далейшым атрымліваюцца два паслядоўныя здавальняючыя вынікі аналізу вады, вадаём зноў дазваляюць выкарыстоўваць для купання і заняткаў воднымі відамі спорту.


Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 30 чэрвеня вынесены пастановы аб забароне купання ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика