Асцярожна — змеі!. 21.by

Асцярожна — змеі!

20.07.2010 10:49 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі паступілі 6 мінчан, якія пацярпелі ад укусаў змей.

Як расказаў загадчык аддзялення па лячэнні вострых атручванняў БХМД Андрэй Шмігельскі, апошні такі выпадак адбыўся ў мінулы чацвер. Змяя ўкусіла гараджаніна ў лясным масіве ў Смалявіцкім раёне.

— З надыходам цёплага надвор"я мінчане сталі часцей выязджаць у лес на пікнікі, па грыбы і ягады. Аднак, адпачываючы на прыродзе, мала хто робіць хоць бы самыя простыя меры перасцярогі, — кажа А. Шмігельскі, — і дарма, паколькі ў гарачыню актывізуюцца змеі.

Мінчане, якія паступілі ў бальніцу, пацярпелі ад укусаў гадзюкі, мядзянкі. Часцей за ўсё змеі кусаюць ніжнія і верхнія канечнасці. Смяротных выпадкаў не адзначана.

Андрэй Шмігельскі нагадаў, што калі ўбачылі змяю, не трэба ўцякаць, лепш замерці і дазволіць паўзуну ўпаўзці — першымі яны на людзей не нападаюць. Нельга лавіць змей.

Калі ўсё-такі яна ўкусіла, трэба выклікаць хуткую дапамогу і ні ў якім разе не адмаўляцца ад шпіталізацыі. Да прыезду дактароў неабходна на працягу 15—20 хвілін адсмоктваць яд з месца ўкусу. Пасля змазаць месца ўкусу антысептыкам, напрыклад спіртам, налажыць павязку і абезруховіць пашкоджаную канечнасць. Пацярпеламу рэкамендуецца шмат піць.

Падзяліцца навіной: 
Мінскія навіны + Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі паступілі 6 мінчан, якія пацярпелі ад укусаў змей. Як расказаў загадчык аддзялення па лячэнні вострых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика