Дробныя камары выбіраюць вялікія гарады. 21.by

Дробныя камары выбіраюць вялікія гарады

20.07.2010 09:54 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожнае лета жыхары гарадскіх кватэр пакутуюць ад нашэсця надзвычай надакучлівых гасцей — дробных камароў. Гэтыя насякомыя не толькі раздражняюць сваім начным піскам, балюча кусаюцца і прымушаюць бясконца чухацца — яны яшчэ могуць быць прычынай алергічных рэакцый у людзей, схільных да гэтага. Сёлетні год не выключэнне. Больш падрабязна пра гэтых крывасмокаў нам расказала энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова:

Гэтыя камары адносяцца да так званага роду кулекс. Яшчэ іх называюць гарадскімі камарамі, бо месцам свайго жыхарства яны выбіраюць вялікія гарады. Кулексы вельмі надакучлівыя насякомыя рудога адцення. І хоць яны не малярыйныя, усё ж з'яўляюцца пераносчыкамі іншых інфекцыйных паразітарных захворванняў — такіх, як сібірская язва, бруцылёз, філярытоз, ліхаманка КУ.

Крывасмокі могуць пладзіцца ў пажарных бочках, дробных лужынах, канавах, ямах. З надыходам халадоў большасць з іх гіне, але частка прабіраецца ў памяшканні, дзе цёпла і вільготна.

З падвалаў па вентыляцыйных шахтах камары трапляюць у кватэры. Яны дабіраюцца нават да восьмага-дзявятага паверхаў.

Летам насякомыя могуць разлятацца ў іншыя дамы, знаходзячы сабе новыя месцы выпладу — не толькі падвалы, але і вадаёмы на адлегласці ад 1,5 да 2 кіламетраў. І там зноў адбываецца развіццё кулексаў.

Дамы, дзе выяўлены выплад, стаяць на ўліку на працягу аднаго года. І здымаюцца з яго толькі тады, калі там праведзена дэзінфекцыя, няма вады і камароў. Можа быць праведзена і паўторная апрацоўка.

У рэспубліцы ёсць пабудовы, у якіх на працягу некалькіх гадоў пладзяцца крывасмокі. Але, зразумела, выяўленне выпладу залежыць не толькі ад работы энтамолагаў. Вельмі важна, дзе і як пабудаваны дом. Спецыялісты эпідэміялагічнай службы ўдзельнічаюць у санітарным наглядзе пры будаўніцтве жылля. Перад узвядзеннем дома і выбарам зямельнага ўчастка абавязкова кантралюецца, наколькі глыбока залягаюць грунтовыя воды. Найбольш спрыяльнай для забудовы лічыцца тэрыторыя, дзе грунтовыя воды залягаюць на тры і больш метраў ад паверхні.

— Што могуць супрацьпаставіць самі гараджане атакам кулексаў?

— Варта закрыць сеткай форткі, нацягнуць дробнаячэістую сетку на вентыляцыйныя шахты, асабліва калі адбываецца выплад. Летам трэба прымяняць розныя рэпеленты, адпужвальныя рэчывы, электрафумігатары з пласцінкамі фумітокс.

Падвалы павінны быць асветленыя, у іх не павінна знаходзіцца смецце, нечыстоты. Варта адпампаваць ваду з падвала, высушыць памяшканне, правесці дэзінфекцыю. Падвал заўсёды трэба трымаць зачыненым.

Акрамя таго, уваходныя дзверы павінны шчыльна прылягаць да касякоў, вентыляцыйныя адсекі неабходна абараніць здымнымі рашоткамі, а вокны зашкліць. І яшчэ варта ліквідаваць бліжэйшыя дажджавыя лужыны, ямы з вадой. Бо там, дзе вада, там і камары.

Народная медыцына таксама прапануе раслінныя сродкі супраць крывасмокаў:

1. Карані пырніку тройчы ўскіпяціць у 1,5 л вады. Гэтым адварам праціраць скуру.

2. На падваконні можна раскласці вату, намочаную ў алеі гваздзіка, эўкаліпта, анісу. Калі няма алергіі, алей можна нанесці на скуру.

3. Вазоны з клешчавінай варта паставіць у кожным пакоі.

4. Некалькі разоў на месяц працірайце вокны і дзверы лаўровым алеем.

5. Зусім не даспадобы камарам пах чорнай бузіны і зялёнага таматнага бацвіння. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнае лета жыхары гарадскіх кватэр пакутуюць ад нашэсця надзвычай надакучлівых гасцей — дробных камароў. Гэтыя насякомыя не толькі раздражняюць сваім начным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика