Як ратавацца ад спёкі
04.08.2010
—
Новости Здоровья
|
Медыкі раяць простыя сродкі:
— піць зялёную гарбату, — насіць лёгкую, светлую адзежу з натуральных тканін, — хавацца ў ценю, — есці марожанае, — менш карыстацца касметыкай. У спякоту не варта піць піва і моцную каву. Першае выклікае абязводжванне, а другая — нагрузку на сасуды. Не раяць дактары піць моцныя алкагольныя напоі, нават у кактэйлях. У спалучэнні са спякотай гэта можа выклікаць спыненне сэрца. Пры тэмпературы вышэйшай ужо за 26 градусаў кожныя паўгадзіны трэба выпіваць шклянку вады. Астудзіць паветра ў памяшканнях дапамогуць і ёмістасці з вадой. Карысна ў спякотныя дні пырскаць у памяшканні пульверызатарам, класці, пры магчымасці, на плечы мокрую хустку, прымаць халодны душ. Пры пагаршэнні самаадчування варта раз на дзве гадзіны паляжаць на канапе — гэта дапаможа знізіць ціск у сасудах. Гэтыя парады лёгка выканаць дома і на працы. А што рабіць тым, хто ў такую спёку павінен шмат часу праводзіць за стырном? Панізіць тэмпературу ў машыне можна некалькімі спосабамі. Самы просты — выкарыстоўваць шторкі для абароны ад сонца. Таксама варта часцей мыць машыну. Чым больш бруду на кузаве і шкле, тым горш ад іх адлюстроўваецца сонечнае святло і тым хутчэй машына награецца. Не загарайце празмерна! Празмерны загар сушыць скуру і паскарае працэс старэння. Бесперапыннае загаранне можа выклікаць рак. Сонечная радыяцыя разбурае калагенавыя валокны, што памяншае эластычнасць скуры. Ультрафіялетавыя промні пранікаюць глыбей — у дэрму — і выклікаць некантраляваныя змены ў эпідэрмісе, аслабляюць імунныя механізмы скуры. З’яўляюцца новыя радзімкі. У канцы гэтага спісу — меланома і іншыя наватворы. Пара парадаў наконт кандыцыянера і вентылятара Самы просты выхад — купіць, калі знойдзеце, вентылятар. Калі пад яго пакласці некалькі бутэлек з вадой, папярэдне замарожаных у маразільніку, атрымаецца яшчэ і халоднае паветра. Набываючы вентылятар звяртайце ўвагу на ўзровень шуму, абарону ад пападання вады ўнутр механізму. Кандыцыянеры існуюць двух тыпаў — стацыянарныя кампрэсарныя і лёгкія мабільныя. Апошнія не патрабуюць папярэдняй устаноўкі. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі раяць простыя сродкі:
|
|