Дапамажыце свайму "кроваправоду"
24.09.2010
—
Новости Здоровья
|
Кожную хвіліну праз крывяносную сістэму дарослага чалавека працякае прыкладна 15 літраў крыві. Крывяносныя сасуды, як і сэрца, працуюць без адпачынку на працягу ўсяго жыцця. Дапамагчы ім вытрымаць такую каласальную нагрузку і прадухіліць шматлікія захворванні нам цалкам пад сілу. Спосабаў паклапаціцца пра наш "кроваправод" нямала, у ідэале трэба імкнуцца выкарыстоўваць іх усе. Сачыць за станам крыві (пры павелічэнні ўзроўню халестэрыну ў крыві ён немінуча пачне адкладвацца на сценках сасудаў, што закончыцца атэрасклерозам з мноствам яшчэ больш сумных наступстваў). (пры павелічэнні ўзроўню халестэрыну ў крыві ён немінуча пачне адкладвацца на сценках сасудаў, што закончыцца атэрасклерозам з мноствам яшчэ больш сумных наступстваў).Падтрымліваць высокі тонус сасудаў (пры эластычных сасудах рызыка з'яўлення спазмаў або развіцця варыкознай хваробы з рознымі ўскладненнямі значна ніжэйшая). (пры эластычных сасудах рызыка з'яўлення спазмаў або развіцця варыкознай хваробы з рознымі ўскладненнямі значна ніжэйшая).Штодзень даваць сасудам дастатковы адпачынак (пастаянны высокі ціск на сценкі сасудаў можа аслабіць іх і прывесці да кровазліцця). (пастаянны высокі ціск на сценкі сасудаў можа аслабіць іх і прывесці да кровазліцця).Каб сценкі вашых артэрый і вен заўсёды заставаліся трывалымі і эластычнымі, у рацыёне павінна быць удосталь вітамінаў С (аскарбінавая кіслата) і Р (руцін). Арганізм чалавека не здольны сам выпрацоўваць аскарбінку, у дадатак яна вельмі хутка разбураецца. А руцін засцерагае аскарбінавую кіслату ад акіслення. Разам гэтыя рэчывы робяць сасуды больш эластычнымі, зніжаюць іх пранікальнасць. Крыніцы вітаміну С: шыпшына, кізіл, чорныя парэчкі, рабіна, абляпіха, цытрусавыя, чырвоны перац, хрэн, пятрушка, зялёная цыбуля, кроп, ліставая салата, капуста, бульба, бручка. : шыпшына, кізіл, чорныя парэчкі, рабіна, абляпіха, цытрусавыя, чырвоны перац, хрэн, пятрушка, зялёная цыбуля, кроп, ліставая салата, капуста, бульба, бручка.Крыніцы вітаміну Р: цытрусавыя, абрыкосы, чорныя парэчкі, чарнаплодная рабіна, перац, грэчка, капуста, ліставая салата, памідоры, вінаград, шыпшына, маліна. : цытрусавыя, абрыкосы, чорныя парэчкі, чарнаплодная рабіна, перац, грэчка, капуста, ліставая салата, памідоры, вінаград, шыпшына, маліна.Таксама для сасудаў важныя вітаміны А (дапамагае арганізму супраціўляцца інфекцыі) і Е (антыаксідант, які перашкаджае акісленню вітаміну А і развіццю працэсаў утварэння таксічных свабодных радыкалаў). Яны разам засцерагаюць сасуды ад запаленчых працэсаў. Крыніцы вітаміну А: рыбін тлушч, малако, масла, вяршкі, тварог, сыр, яечны жаўток. : рыбін тлушч, малако, масла, вяршкі, тварог, сыр, яечны жаўток.Крыніцы вітаміну Е: нерафінаваны алей, праросткі пшаніцы, памідоры, салата, гарох, шпінат, пятрушка, шыпшына, семкі сланечніку, арахіс, міндаль. : нерафінаваны алей, праросткі пшаніцы, памідоры, салата, гарох, шпінат, пятрушка, шыпшына, семкі сланечніку, арахіс, міндаль.Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. ДАРЭЧЫ? сасудам пагражаюць: гіпертанічная хвароба інфекцыйныя захворванні хранічныя запоры цяжарнасць стрэсы рэгулярныя інтэнсіўныя працяглыя фізічныя нагрузкі курэнне залішняя маса цела "стаячыя" прафесіі (прадаўцы, цырульнікі і г.д.) празмернае ўжыванне тлустых прадуктаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную хвіліну праз крывяносную сістэму дарослага чалавека працякае прыкладна 15 літраў крыві. Крывяносныя сасуды, як і сэрца, працуюць без адпачынку на працягу...
|
|