Дзякуючы чытачам «Нашай Нівы» маленькі Эдуард трапіў на лячэнне ў Амерыку
06.01.2011 00:00
—
Новости Здоровья
|
У Рэдакцыю «Нашай Нівы» напісала Вольга Дубінка, мама 2-гадовага Эдуарда. Праз халатнасць дактароў, якія прымалі роды, у хлопчыка развіўся дзіцячы цэрэбральны параліч цяжкай формы, эпілепсія. Лячыць хлопчыка ўзяліся толькі ў Інстытуце Глена Домана, што ў Філадэльфіі (ЗША). Перы курс лячэння прынёс пазітыўныя вынікі. Цяпер жа мама Эдзіка праз «НН» вырашыла падзяліцца яшчэ адной добрай навіной. Дзякуючы інфармацыі ў СМІ і блогах бацькам удалося сабраць патрэбную суму, і з 7 па 16 снежня адбылася чарговая паездка з сынам у Філадэльфію на абледванне і карэкціроўку лячэння. Вынікі паездкі ўзрушылі бацькоў Эдзіка: узровень развіцця хлопчыка зараз адпавядае 8 месяцам, а ў красавіку было ўсяго 4. Ёсць зрухі па зроку, разуменні, моўным развіцці.«Па вяртанні, натхнёныя гэтымі вынікамі, мы пачынаем займацца па новай, яшчэ больш інтэнсіўнай праграме. Але без дапамогі добрых неабыякавых людзей у нашага сына ніколі б не было такога унікальнага шанца лячыцца ў адзіным месцы ў свеце, дзе ўмеюць тварыць цуды з дзецьмі, хворымі ДЦП! Дзякуй вам велізарны, нізкі паклон і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі! З павагай, Вольга, Павел і маленькі Эдуард», – напісала Вольга Дубінка. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэдакцыю «Нашай Нівы» напісала Вольга Дубінка, мама 2-гадовага Эдуарда. Праз халатнасць дактароў, якія прымалі роды, у хлопчыка развіўся дзіцячы цэрэбральны...
|
|