Новыя лекі ад раку малочнай залозы знойдзеныя на дне мора. 21.by

Новыя лекі ад раку малочнай залозы знойдзеныя на дне мора

06.01.2011 00:00 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Японская кампанія Eisai, размешчаная ў ЗША (Нью-Джэрсі), распрацавала прэпарат пад назвай Halaven (eribulin mesylate), які быў ухвалены амерыканскім Упраўленнем па кантролі за прадуктамі і лекамі (FDA). Прэпарат прызначаны для лекавання пацыентаў з метастатычным ракам грудзей і паступіць на рынак у выглядзе ін’екцый.

Паводле статыстыкі Амерыканскага нацыянальнага анкалагічнага інстытута, рак малочнай залозы — на другім месцы сярод смерцяў ад раку сярод жанчын.

Мяркуецца, што Halaven — сінтэтычны аналаг halichondrin B, атрыманы з марской губкі віду Halichondria okadai, — блакуе механізмы росту і дзялення самой ракавай клеткі.

Яго бяспека і эфектыўнасць былі ацэненыя ў клінічных даследаваннях, у якіх удзельнічалі 762 жанчыны з метастатычным ракам малочнай залозы, у якіх было прынамсі дзве папярэдніх хіміятэрапіі на позняй стадыі хваробы.

Прэпарат падаўжаў жыццё пацыентак на два-тры месяцы

— з 10 месяцаў да 13.

Спачатку цяжка было сабраць дастатковую колькасць губкі для навуковых даследаванняў, не кажучы ўжо пра эксперыменты на жывёлах. Нацыянальны інстытут раку ў 1990-х сумесна з урадам Новай Зеландыі сабраў тону губкі, толькі каб атрымаць некалькі сотняў міліграмаў прэпарату.

Даследчыкі пагаджаюцца на тым, што прыродныя прадукты і арганізмы, адабраныя шляхам эвалюцыі, па-ранейшаму ўяўляюць цікавасць з пункту гледжання тэрапіі разнастайных захворванняў.

Падзяліцца навіной: 
КаМ паводле online.wsj.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японская кампанія Eisai, размешчаная ў ЗША (Нью-Джэрсі), распрацавала прэпарат пад назвай Halaven (eribulin mesylate), які быў ухвалены амерыканскім Упраўленнем па кантролі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика