Дайце кіслароду!
02.07.2011
—
Новости Здоровья
|
"У офісе, дзе працуе мой сын, паставілі апарат для прыгатавання кіслароднага кактэйлю. Калі я пасля хваробы праходзіла курс рэабілітацыі ў прафілакторыі, нам таксама давалі гэты напой. Няўжо можна кіслародны кактэйль ужываць усім без выключэння без рэкамендацыі доктара?". Валянціна, г. Віцебск. , г. Віцебск.Чым дыхаем? Кіслародны кактэйль вельмі карысны не толькі людзям з рознымі захворваннямі, але і практычна здаровым. А вашаму сыну, Валянціна, вельмі пашанцавала з працай. Калі працадаўца ўсталёўвае такія апараты, значыць, ён клапоціцца аб здароўі сваіх супрацоўнікаў, а гэта ў наш час выпадак не часты. Без кіслароду, як вядома, не можа існаваць нішто жывое. Ён патрэбен для атрымання энергіі, якая дазваляе функцыянаваць усім жыццёва важным сістэмам. У арганізм чалавека гэты элемент пападае праз дыхальныя шляхі і скуру. Але ні для каго не сакрэт, што паветра вакол нас, у склад якога і ўваходзіць кісларод, становіцца ўсё больш забруджаным. Вінавата ў гэтым імклівае развіццё прамысловасці, якое за некалькі дзясяткаў гадоў рэзка пагоршыла экалагічную сітуацыю амаль паўсюдна на нашай планеце. Шкодныя выкіды, трапляючы ў паветра, не дазваляюць кіслароду засвойвацца ў арганізме цалкам. Гэта прыводзіць да кіслароднага галадання, што не толькі паскарае працэс старэння, але і прыводзіць да розных захворванняў. Асабліва недахоп кіслароду ўплывае на самаадчуванне жыхароў вялікіх гарадоў, якім добра знаёмыя праявы стомленасці, санлівасці, слабасці, паніжэнне дзелавой актыўнасці ў разгар працоўнага дня, якія прыводзяць да парушэння не толькі фізічнай, але і псіхалагічнай раўнавагі. А ад такога стану арганізма адзін крок да хвароб. Аздараўленчы напой Выправіць сітуацыю можна з дапамогай атрымання арганізмам дадатковага кіслароду. Добра, безумоўна, часцей бываць у лесе, далей ад гарадскіх масіваў і прамысловых прадпрыемстваў, але не ва ўсіх такая магчымасць ёсць пастаянна. А вось іншым варыянтам — ужываннем кіслародных кактэйляў — маглі б скарыстацца многія. Кіслародны кактэйль уяўляе сабой пенку, утвораную метадам прапускання кіслароду праз вадкасць (гэта можа быць вада, сок, адвар траў і інш.). Пенаўтваральнікам з'яўляецца корань лакрычніку, бялок курынага яйка або глікакол. (Дарэчы, бялок выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку, паколькі існуе небяспека сальманелёзу.) Лічыцца, што такія кактэйлі павышаюць працаздольнасць і супакойваюць нервовую сістэму. Насамрэч карысці значна больш! Трапляючы ў арганізм чалавека, кісларод насычае клеткі. Значыць, устараняецца з'ява гіпаксіі (кіслароднага галадання), паляпшаецца абмен рэчываў у тканках органаў. Ёсць звесткі, што пры традыцыйным паступленні кіслароду ў арганізм (г.зн. праз лёгкія) у тканкі паступае ў 10 разоў менш кіслароду, чым падчас прыёму кіслароднага кактэйлю, калі пена трапляе адразу ў страўнік. Такім чынам, гэты напой не толькі змагаецца са стомленасцю і стрэсам, але і садзейнічае вывядзенню таксінаў, паляпшае сон, нармалізуе мікрафлору страўніка, стымулюе абмен рэчываў, умацоўвае імунітэт. Ён дапаможа знізіць рызыку ўзнікнення сардэчных і анкалагічных захворванняў, палепшыць памяць, замарудзіць працэс старэння. Цяжарным вельмі карысна прымаць кіслародны кактэйль у мэтах прафілактыкі таксікозаў і гіпаксіі плода. Але трэба ведаць, што кіслародны кактэйль — гэта не проста напой або ласунак, а ўсё-такі больш — лекавы сродак. Яго нельга піць залпам і на галодны страўнік, а інакш могуць з'явіцца адчуванні ўздуцця і метэарызму. Курс прыёму кіслародных кактэйляў звычайна ўключае 8—10 працэдур (за 30—40 хвілін да яды або праз 1—1,5 гадзіны пасля яды). П'юць "пенку" штодзень або праз дзень, павольна і маленькімі глыткамі раніцай або ўдзень, паколькі ён аказвае танізавальнае дзеянне. Праз месяц—паўтара працэдуру можна паўтарыць. Як правіла, дзецям ад 3 да 8 гадоў прызначаюць у дзень па 100 г кактэйлю, падлеткам — 150—200 г, дарослым — ад 200 г. Супрацьпаказаны кіслародны кактэйль пры вострых страўнікава-кішачных захворваннях, крывацёках, інфарктах міякарда, частых прыступах стэнакардыі. І, вядома ж, любому чалавеку, перш чым ужываць такі кактэйль, варта ўсё ж параіцца са сваім урачом. Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У офісе, дзе працуе мой сын, паставілі апарат для прыгатавання кіслароднага кактэйлю. Калі я пасля хваробы праходзіла курс рэабілітацыі ў прафілакторыі, нам...
|
|