Каб заставацца маладым, здаровым і прыгожым, піце больше вады
06.08.2011 14:00
—
Новости Здоровья
|
Каб заставацца маладым, здаровым і прыгожым, піце больше вады Кожны, хто цікавіўся асновамі дыеталогіі і правільнага харчавання, чуў, што тым, хто хоча заставацца маладым, здаровым і прыгожым, у дзень трэба піць не менш як два літры вады. А што калі не хочацца? Трэба сябе прымушаць?
Калі трэба піць больш Адчуванне смагі — вельмі надзейны індыкатар, але, на жаль, вельмі марудны. У некаторых выпадках сігнал "піць" паступае, калі арганізм ужо абязводжаны, і, напіўшыся, чалавек зведвае вяласць, санлівасць і іншыя малапрыемныя адчуванні. Таму варта папіць загадзя, калі маюць месца наступныя фактары: - Фізічныя нагрузкі. Пры занятках спортам арганізм хутка абязводжваецца, таму перад трэніроўкай варта выпіць 0,5—1 шклянку вады. Паўтараць кожныя паўгадзіны, асабліва ў трэнажорнай зале з сухім кандыцыянаваным паветрам. - Працяглае знаходжанне ў памяшканнях з кандыцыянерамі, з цэнтральным ацяпленнем. - Прастуда, грып. Пры павышанай тэмпературы цела паскараецца абмен рэчываў, значыць, узрастае патрэба арганізма ў вадкасці. У гэтым выпадку рэкамендуецца цёплае пітво, лепш за ўсё падыдзе гарбата з зёлак. - Дыярэя. Моцная дыярэя прыводзіць не толькі да абязводжвання, але і да страты мінералаў. Патрэбным, хоць і малапрыемным напоем будзе ў гэтым выпадку шклянка фруктовага соку з лыжкай мёду і невялікай колькасцю солі. Спецыялісты зазначаюць: страта вады ў арганізме адразу адмоўна адбіваецца на здароўі чалавека, прычым не толькі на абменных працэсах, але і на працы нервовай сістэмы. Недахоп вады замаруджвае абмен рэчываў і садзейнічае ацёкам не менш, чым яе лішак, паколькі арганізм будзе старацца затрымліваць вільгаць. Павялічыць сутачную норму спажывання вады (прыкладна на 0,5 літра) неабходна пры наведванні лазні або саўны, пры бялковай дыеце, пры кармленні грудзьмі. Піць больш трэба, падарожнічаючы на самалёце. Аднак не перастарайцеся: лішак вадкасці не толькі ўзмацняе работу нырак, але і вымывае з арганізма карысныя мікраэлементы, парушае водна-салявы баланс. А вось пастаянная смага можа гаварыць пра нейкія парушэнні, напрыклад, пра цукровы дыябет. Якую ваду піць Безумоўна, не з-пад крана — асабліва ў буйных гарадах! Хтосьці аддае перавагу кіпячэнню, камусьці больш падабаецца гатаваць талую ваду. Але медыкі рэкамендуюць два найлепшыя варыянты: купляць пітную ваду ў бутэльках або карыстацца бытавым фільтрам для ачысткі вады. Лічыцца, што на кожную тысячу спажытых кілакалорый трэба выпіваць каля літра вады, г.зн. 2—2,5 л у суткі. Аднак памятайце, што каля 60% неабходнай вадкасці вы атрымліваеце з ежай. Такім чынам, 3—4 шклянкі вады ў дзень будзе дастаткова. Але пры некаторых захворваннях сутачная норма карэктуецца ў залежнасці ад дыягназу. Звяртайце ўвагу і на якасць вады і напояў, якія ўжываеце. Так, падсалоджаныя сокі і нектары — каларыйныя, яны ўзмацняюць апетыт і слаба праганяюць смагу. Аддавайце перавагу натуральным сокам і гарбаце. Як піць Праганяць смагу варта паступова, адпіваючы па некалькі глыткоў праз кожныя 10—20 хвілін. Піць пакрысе варта гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад эпілепсіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны, хто цікавіўся асновамі дыеталогіі і правільнага харчавання, чуў, што тым, хто хоча заставацца маладым, здаровым і прыгожым, у дзень трэба піць не менш як два...
|
|