Астматыкам не даспадобы холад, а гіпертонікам — бязветранае надвор'е
13.09.2011 12:12
—
Новости Здоровья
|
Астматыкам не даспадобы холад, а гіпертонікам — бязветранае надвор'е Паводле статыстыкі, у 40% людзей восенню назіраюцца прыкметы дэпрэсіі. Прычына гэтага — парушэнне сезонных біялагічных рытмаў, рэзкае зніжэнне сонечнай актыўнасці, што робіць чалавека больш адчувальным да развіцця дэпрэсіі і іншых псіхічных расстройстваў і прыводзіць да абвастрэння хранічных хвароб.
Метэазалежныя людзі на магнітныя буры і перапады атмасфернага ціску рэагуюць асабліва востра. Адразу змяняецца эмацыйны фон (упадак сіл, пагаршэнне памяці, раздражняльнасць, беспадстаўная трывога), з'яўляюцца цёмныя кругі пад вачыма і галаўны боль, які ў асобных выпадках суправаджаецца насавым крывацёкам. Нярэдка турбуюць цягнучыя болі ў мышцах, ламота ў суставах, сухасць у роце. На шчасце, метэаадчувальнасць — з'ява непастаянная. Яна ўзмацняецца ў залежнасці ад таго, наколькі слабы арганізм, якія і ў якой форме хранічныя захворванні мае чалавек. Сама па сабе яна бяспечная, але калі ў адказ на атмасферныя з'явы абвастраюцца хранічныя хваробы, з'яўляюцца нечаканыя збоі ў рабоце сардэчна-сасудзістай, стрававальнай, дыхальнай сістэмах — то гэта ўжо сур'ёзна. Ёсць тры стадыі метэаадчувальнасці: лёгкая — слабасць і санлівасць, сярэдняя — скачкі ціску і парушэнне сардэчнага рытму, і цяжкая — болі ў галаве, сэрцы, задышка і нервовыя расстройствы. Найбольш адчувальныя да перамены надвор'я людзі з хранічнымі захворваннямі, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы — гіпертонікі, тыя, хто мае ішэмічную хваробу сэрца, стэнакардыю, сардэчную недастатковасць, перанеслі інфаркт. У іх назіраецца галаўны боль і боль у суставах, слабасць, прычым прыступы стэнакардыі можа правакаваць нават змяненне напрамку ветру. Але часцей за ўсё пагаршаецца самаадчуванне пры рэзкіх перападах тэмпературы і атмасфернага ціску. Чаму ад капрызаў надвор'я больш за ўсё пакутуюць сардэчнікі? Таму што менавіта крывяносныя сасуды прымаюць на сябе галоўны метэаўдар. Калі атмасферны ціск паніжаецца, а тэмпература паветра павялічваецца, урачы раяць сардэчнікам больш бываць на свежым паветры, рабіць дыхальную гімнастыку, піць настойку кораня жэньшэню, лімонніку, полівітаміны. Калі ж атмасферны ціск павялічваецца, а тэмпература, наадварот, паніжаецца, то людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы рэкамендуецца масаж шыйна-плечавага пояса, гарчычнікі на вобласць патыліцы і нажныя гарачыя ванны. Можна таксама прымаць настойку валяр'яну, сардэчніку, рэланіум або спазматычныя сродкі — лапазол, дыбазол, но-шпу, папаверын. Зразумела, калі няма супрацьпаказанняў да іх прымянення. А калі звычайная доза лекавых прэпаратаў не дапамагае, варта параіцца з урачом і перагледзець дазіроўку з папраўкай на метэаўмовы. Змены надвор'я не могуць стаць прычынай хваробы — яны толькі пагаршаюць праявы немачы, якую чалавек ужо мае. А на стан людзей з моцным здароўем надвор'е амаль не ўплывае: у іх перапады тэмпературы і атмасфернага ціску суправаджаюцца хуткімі змяненнямі выпрацоўкі гармонаў, утрымання трамбацытаў у крыві, актыўнасці ферментаў. Гэтыя змяненні — своеасаблівая абарончая рэакцыя арганізма на неспрыяльныя ўмовы. Людзі з рознымі захворваннямі па-свойму рэагуюць на розныя фактары надвор'я. Для сардэчнікаў і астматыкаў небяспечным з'яўляецца нізкае ўтрыманне кіслароду ў паветры. У гэтыя дні, як паказваюць шматгадовыя назіранні "хуткай", у тры разы павялічваецца колькасць выклікаў ад такіх хворых. Яны таксама хваравіта рэагуюць на рэзкае пахаладанне. Гіпертонікаў і гіпатонікаў турбуюць рэзкія перапады атмасфернага ціску. Гіпертонікі таксама горш пераносяць бязветранае надвор'е. Людзі з захворваннямі суставаў, апорна-рухальнага апарату, з хранічным бранхітам, як правіла, дрэнна пераносяць вялікую вільготнасць. Абвастрэнне псіхічных захворванняў прыходзіцца на вельмі ветраныя дні. Маленькія дзеці асабліва неспакойна паводзяць сябе ў дажджлівыя дні. Тыя, у каго ёсць хваробы шчытападобнай залозы, звычайна дрэнна адчуваюць сябе, калі на вуліцы туман. Рэзкае пападанне з холаду ў цяпло можа выклікаць абвастрэнне хранічных інфекцый, а ўстойлівае пахаладанне, наадварот, прытармозіць вострыя запаленні і павысіць імунітэт. Можа падацца, што метэапатычныя рэакцыі — спрадвечны спадарожнік людзей. Але гэта не зусім так. Спецыялісты лічаць, што ад метэазалежнасці можна калі не пазбавіцца, то значна яе знізіць. Вось некаторыя рэкамендацыі: - кожную раніцу трэба пачынаць з лёгкай гімнастыкі і душу; - традыцыйны чай замяніць адварам ліпы, медуніцы, святаянніку, мяты; - аддаваць перавагу прадуктам з высокім утрыманнем калію: разынкам, абрыкосам, куразе, бананам, бульбе (запечанай або ў "мундзірах"); - прымаць вітамін Е, які ўтрымліваецца ў зерневых прадуктах і арэхах; - прывучыць сябе спакойна рэагаваць на крытычныя сітуацыі; - штодзённа праводзіць расслабляльны масаж вобласці шыйнага аддзела пазваночніка і лапатак. Гэта можна рабіць і самастойна: абедзвюма рукамі пагладжвайце скуру па напрамку ад шыі да плячэй на працягу 10—15 хвілін; - прымаць заспакаяльныя сродкі (настойкі глогу, валяр'яну, сардэчніку), калі заўважыце, што часта раздражняецеся па дробязях; - абмежаваць колькасць ласункаў, тлустай, смажанай і вострай ежы (пры ўздзеянні магнітных палёў на арганізм ён пачынае горш засвойваць вугляводы, а нізкая тэмпература паветра прыводзіць да павышанага ўтварэння свабодных радыкалаў, якія парушаюць дзейнасць клетачных мембран); - абавязкова ўвесці ў харчовы рацыён рыбу, фасолю, сачавіцу, гарох, грэчку, капусту, рэпчатую цыбулю, яблыкі, моркву; - з прафілактычнай мэтай выпіваць па 1/2 шклянкі настою рамонку за 30 хвілін да яды 2—3 разы на дзень і шклянку адвару шыпшыны — за гадзіну да сну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле статыстыкі, у 40% людзей восенню назіраюцца прыкметы дэпрэсіі. Прычына гэтага — парушэнне сезонных біялагічных рытмаў, рэзкае зніжэнне сонечнай... |
|