Прышчэпка супраць грыпу — рэальны клопат кіраўніка аб падначаленых. 21.by

Прышчэпка супраць грыпу — рэальны клопат кіраўніка аб падначаленых

24.09.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па афіцыйных звестках Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у верасні актыўнасць грыпу на еўрапейскім кантыненце заставалася нізкай. Выяўленыя і даследаваныя дагэтуль вірусы грыпу адпавядаюць тым, што былі рэкамендаваны для іх уключэння ў склад процігрыпозных вакцын для жыхароў Паўночнага паўшар'я на эпідсезон 2011—2012 гадоў. У Беларусі таксама ўзровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый застаецца пакуль нізкім. У краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. У сталіцы прышчэпленыя ўжо больш як 100 тысяч мінчан. А ўсяго ў горадзе плануецца абараніць ад грыпу з дапамогай прышчэпак не менш як 330 тысяч працуючых мінчан: 185 тысяч чалавек за кошт бюджэтнага фінансавання і каля 145 тысяч — за кошт сродкаў прадпрыемстваў.

Летась у Мінску прышчэпкі ад грыпу зрабілі больш як 393 тысячы чалавек, або 22 працэнты ад агульнай колькасці гараджан. У тым ліку прышчэпкамі былі ахоплены 260 тысяч работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, што дазволіла папярэдзіць сярод працуючых мінчан 30,5 тысячы выпадкаў захворвання на грып і больш як 9 тысяч выпадкаў захворванняў на іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі. А эканамічны эфект ад праведзенай вакцынацыі ацэньваецца ў суму 10 мільёнаў долараў ЗША. Сёлета пастаўлена задача ахапіць прышчэпкамі ад грыпу не менш як 30 працэнтаў жыхароў сталіцы, або не менш як 560 тысяч мінчан. Па стане на сярэдзіну верасня кіраўнікі 254 сталічных прадпрыемстваў і арганізацый ужо арганізавалі вакцынацыю сваіх супрацоўнікаў. Актыўна вядзецца вакцынацыя работнікаў прадпрыемстваў "Спецкамунаўтатранс", гандлёвага дома "Гаспадар", завода вінаградных він, Дома друку, Мінскага аўтазавода, вытворчых аб'яднанняў "Інтэграл" і "Керамін", навукова-вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі, Мінскага механічнага завода імя Вавілава.

Як сцвярджаюць спецыялісты сталічнай санэпідслужбы, вынікі шматгадовага навукова-практычнага даследавання сведчаць, што выкарыстанне вакцыны для папярэджання грыпу забяспечвае зніжэнне захваральнасці ў рабочых калектывах больш чым утрая і зніжэнне працягласці часовай страты працаздольнасці сярод прышчэпленых больш чым у 4,5 раза. Аналіз звестак за 2010 год паказаў, што без правядзення вакцынацыі паказчыкі захваральнасці з часовай стратай працаздольнасці ў асобных будаўнічых арганізацыях у 2,3—3 разы перавышалі сярэднегарадскія, у той час як ахоп вакцынацыяй супраць грыпу ад 37 да 40 працэнтаў работнікаў у іншых будаўнічых арганізацыях дазволіў знізіць там паказчыкі захваральнасці з часовай стратай працаздольнасці ў 1,5-2 разы.

Верасень, кастрычнік і лістапад лічацца аптымальным часам для правядзення вакцынацыі супраць грыпу, нагадваюць спецыялісты.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па афіцыйных звестках Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у верасні актыўнасць грыпу на еўрапейскім кантыненце заставалася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика