Грашовую кампенсацыю за донарства крыві плануецца павысіць
11.10.2011
—
Новости Здоровья
|
"Інтэрнэт паведамляе, што ў адной з краін блізкага замежжа за донарства крыві прадугледжана выдача згушчанага малака беларускай вытворчасці. Цікава, а ў нас таксама з донарамі разлічваюцца натуральнымі прадуктамі? Алена В., Мінская вобласць". Намеснік дырэктара па трансфузіялогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфузіялогіі Сяргей ЛЯШЧУК:
Пастановай Савета Міністраў ад 2 чэрвеня 2011 года "Аб некаторых пытаннях, звязаных з донарствам крыві і яе кампанентаў" устаноўлена, што донарам крыві і яе кампанентаў за выкананне імі донарскіх функцый выплачваецца грашовая кампенсацыя ў памеры: 1,5 базавай велічыні за кожную данацыю крыві і яе кампанентаў — донарам; 0,1 базавай велічыні за кожную данацыю крыві і яе кампанентаў — донарам крыві рэдкіх груп (рэзус-адмоўным донарам усіх груп); 0,65 базавай велічыні за кожную дозу крыві (450 мл +/- 50 мл) — донарам плазмы; 1 базавую велічыню за кожную дозу крыві (450 мл +/- 50 мл) — донарам клетак крыві, атрыманых цытаферэзам; 2 базавыя велічыні за кожную дозу крыві (450 мл +/- 50 мл) — ізаімунным донарам крыві і плазмы; 1,5 базавай велічыні за кожную данацыю крыві і яе кампанентаў — донарам эрытрацытаў, якія выкарыстоўваюцца для ізаімунізацыі і тэсціравання сываратак; 0,1 базавай велічыні — донарам за адну працэдуру імунізацыі анатаксінамі, імунамадулятарамі, вакцынамі; 0,2 базавай велічыні — донарам за адну працэдуру імунізацыі эрытрацытамі, імунамадулятарамі; 0,05 базавай велічыні за кожную гадзіну знаходжання ў арганізацыі аховы здароўя, якая ажыццяўляе ў вызначаным заканадаўствам парадку нарыхтоўку, перапрацоўку, захоўванне і рэалізацыю крыві і яе кампанентаў — донарам, адхіленым ад кравадачы па медыцынскіх паказаннях, а таксама за час правядзення імунізацыі; 0,1 базавай велічыні за кожную гадзіну знаходжання ў арганізацыі пералівання крыві — донарам, якія выканалі донарскую функцыю не ў поўным аб'ёме (доза крыві — да 300 мл). Фактычна донары крыві атрымліваюць на рукі за адну данацыю 66 500 рублёў (мінус кошт харчавання), донары плазмы — 112 000 рублёў, донары цытаферэзу — 206 500 рублёў. Зараз у Міністэрстве аховы здароўя разглядаецца пытанне аб павышэнні гэтай грашовай кампенсацыі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Інтэрнэт паведамляе, што ў адной з краін блізкага замежжа за донарства крыві прадугледжана выдача згушчанага малака беларускай вытворчасці. Цікава, а ў нас...
|
|