Халадзільнікі no frost — рассаднікі кішэчнай палачкі?. 21.by

Халадзільнікі no frost — рассаднікі кішэчнай палачкі?

09.11.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто б мог падумаць, што халадзільнікі могуць уяўляць сапраўдную пагрозу для здароўя і жыцця сваіх гаспадароў? Тым не менш гэта факт: даследчыкі сцвярджаюць, што ў некаторых аддзяленнях халадзільніка можа жыць вялізная колькасць хваробатворных мікраарганізмаў. Найбольшая небяспека хаваецца ў скрынях для гародніны і садавіны.

Аб'ектам даследавання навукоўцаў сталі халадзільнікі з тэхналогіяй замарожвання no frost (без інею), якія не патрабуюць размарожвання, а таму вельмі рэдка мыюцца. У выніку ў скрынях, якія дасталі з 30 хатніх халадзільнікаў, было знойдзена ў сярэднім 7,85 тысячы калонеўтваральных адзінак бактэрый на 1 квадратны сантыметр. У рэдкіх выпадках іх колькасць даходзіла да каласальных памераў — 129 тысяч на 1 квадратны сантыметр. З небяспечных узбуджальнікаў у скрынях былі знойдзены кішэчная палачка, сальманэла і лістэрыя.

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто б мог падумаць, што халадзільнікі могуць уяўляць сапраўдную пагрозу для здароўя і жыцця сваіх гаспадароў? Тым не менш гэта факт: даследчыкі сцвярджаюць, што ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика