Дэпрэсіўны стан — пагроза развіцця атэрасклерозу. 21.by

Дэпрэсіўны стан — пагроза развіцця атэрасклерозу

06.12.2011 09:12 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпрэсіўны стан — пагроза развіцця атэрасклерозу


Адным з важнейшых фактараў рызыкі развіцця захворванняў сістэмы кровазвароту і смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай паталогіі акадэмік Расійскай акадэміі навук і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук Яўген Чазаў лічыць псіхасацыяльныя фактары. Патрыярх савецкай кардыялогіі, уладальнік Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік Расійскага кардыялагічнага навукова-вытворчага цэнтра, галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі наведаў Мінск для ўдзелу ў ІІ Еўразійскім кангрэсе кардыёлагаў.

Яўген Чазаў расказаў сваім беларускім калегам, што шырокамаштабным даследаваннем былі ахоплены многія расійскія рэгіёны. У розных кутках краіны выбіраліся паліклінікі, і кожны, хто туды ўваходзіў, даследаваўся псіхолагам ці псіхіятрам. Высветлілася, што 40 працэнтаў пацыентаў, якія звярталіся ў паліклінікі, знаходзіліся ў стане дэпрэсіі. Больш шчыльнае вывучэнне здароўя маладых людзей, вымушаных звяртацца ў паліклінікі, прывяло да высновы, што ў дэпрэсіўным стане ў арганізме чалавека ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця атэрасклерозу і сардэчна-сасудзістай паталогіі.

Галоўны расійскі кардыёлаг расказаў, што ў нестабільныя 90-я гады смяротнасць у Расіі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў перавысіла ўсе магчымыя межы: "Мы стаялі фактычна на грані вымірання, паколькі нараджальнасць не кампенсавала страты насельніцтва". Аднак дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне кардыялогіі за апошнія шэсць гадоў у Расійскай Федэрацыі ўдалося знізіць узровень сардэчна-сасудзістых захворванняў на 17 працэнтаў, у прыватнасці ад інсультаў — на 23 працэнты.

Па меркаванні акадэміка, для далейшага зніжэння смяротнасці ад захворванняў сістэмы кровазвароту трэба больш шырока ўкараняць сучасныя дыягнастычныя тэхналогіі ў паліклініках, амбулаторыях і фельчарскіх пунктах, якія дазваляюць выявіць хваробу на самай ранняй яе стадыі. Дзякуючы новым тэхналогіям ва ўмовах паліклінік можна будзе ўбачыць, напрыклад, распад атэрасклератычных бляшак. Ультрагукавыя даследаванні ў паліклініках павінны стаць нормай. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — развіццё тэлемедыцынскіх сетак, якія дазваляюць спецыялістам першаснага звяна ў складаных ці сумніўных выпадках аператыўна звяртацца па кансультацыю да калег з больш высокай кваліфікацыяй.

Сярод прычын смяротнасці насельніцтва ў Расіі 57 працэнтаў прыпадаюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, а ў іншых краінах СНД гэты паказчык вагаецца ад 54 да 57 працэнтаў. У Беларусі ён адзін з самых лепшых на постсавецкай прасторы — 53,8 працэнта. Аднак колькасць пацыентаў з сардэчна-сасудзістай паталогіяй у нашай краіне расце. Як падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", акадэмік Аляксандр Мрочак, галоўны арыенцір для кардыёлагаў — не паказчык захваральнасці, бо яго рост можа быць сведчаннем паляпшэння дыягностыкі, а паказчык смяротнасці (дакладней — працягласць жыцця). Па словах Аляксандра Мрочака, рэалізацыя ў Беларусі першай праграмы дэмаграфічнай бяспекі дазволіла да 2010 года павялічыць працягласць жыцця беларусаў у сярэднім на 1,5 года. Другая праграма дэмаграфічнай бяспекі, разлічаная на 2011—2015 гады, нацэлена на паэтапнае стварэнне ў краіне ўмоў для зніжэння захваральнасці і смяротнасці.

Прадугледжаны цэлы комплекс мер, накіраваных на павышэнне якасці і даступнасці кардыялагічнай дапамогі: укараненне найбольш перспектыўных тэхналогій лячэння пацыентаў з парушэннямі рытму, вострым каранарным сіндромам, вострым парушэннем мазгавога кровазвароту. Сёння ў Беларусі функцыянуюць 5160 кардыялагічных і 250 кардыёхірургічных ложкаў. Кардыялагічную дапамогу аказваюць насельніцтву 80 кардыялагічных і 7 кардыёхірургічных аддзяленняў. Сёння ўжо 60 працэнтаў усіх кардыёхірургічных умяшянняў праводзяцца ў абласных кардыёхірургічных аддзяленнях, а самыя складаныя аперацыі па-ранейшаму робяцца ў РНПЦ "Кардыялогія". Штогод у дзіцячым кардыёхіругічным цэнтры, які ўваходзіць у склад РНПЦ "Кардыялогія", аперыруюцца каля тысячы дзяцей, з іх да 100 — у перыядзе нованароджанасці. А ўсяго за год у краіне ажыццяўляецца каля 7 тысяч кардыяхірургічных аперацый. Кожны год на кансультацыі ў РНПЦ "Кардыялогія" накіроўваюцца каля 30 тысяч чалавек з усёй краіны...
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з важнейшых фактараў рызыкі развіцця захворванняў сістэмы кровазвароту і смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай паталогіі акадэмік Расійскай акадэміі навук...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика