Беларусы тлусцеюць на пенсіі
16.08.2012
—
Новости Здоровья
|
Медыкі зазначаюць, што часцей за ўсё праблемы з залішняй вагой пачынаюцца ў нашых суайчыннікаў пасля 60 гадоў.
Атлусценне, якое стала праблемай для Амерыкі і Еўропы, пакуль яшчэ не з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для Беларусі. Між тым урачы заўважылі, што нашыя людзі пачынаюць тлусцець на пенсіі: фізічнай нагрузкі менш, харчаванне горшай якасці. “У рацыёне некаторых груп насельніцтва павышаная колькасць бялкоў, -- зазначыла загадчыца лабараторыі вывучэння статусу харчавання РНПЦ гігіены Екацярына Федарэнка. -- У той жа час наша харчаванне стала вельмі рафініраваным. Мы карыстаемся толькі мукой вышэйшага гатунку. З мукі першага гатунку мы нічога не ўмеем і не жадаем гатаваць. Ужываем цукар, у якім 99% сахарозы і няма прымешкаў. Мала ядзім садавіны і гародніны. Чаму так склалася? Мы так прызвычаіліся”. Любы чалавек імкнецца харчавацца згодна з тымі традыцыямі, якія былі ў яго сям’і. Звычка мае страшэнную сілу. Кожны можа правесці эскперымент на сабе. Калі вы п’яце гарбату з цукрам, то паспрабуйце адмовіцца ад падсалоджвання. Адразу з’явіцца шмат праблем -- трэба будзе думаць, колькі лыжачак цукру класці ў гарбату ды і сам напой будзе падавацца нясмачным. Праз месяц, калі вы захочаце вярнуцца да звыклай гарбаты з дзвюма лыжачкамі цукру, гэты напой падасца вам непрыемным. Урачы заклікаюць пажылых людзей сачыць за сваёй вагой, бо атлусценне можа прывесці да шэрагу цяжкіх захворванняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі зазначаюць, што часцей за ўсё праблемы з залішняй вагой пачынаюцца ў нашых суайчыннікаў пасля 60 гадоў.
|
|