Як працаваць над дзіцячым імунітэтам. 21.by

Як працаваць над дзіцячым імунітэтам

30.01.2013 10:30 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як працаваць над дзіцячым імунітэтам

Звязда
Фото с сайта svit24.net
Фота з сайта svit24.net
Дзеці, якія часта хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, сёння не рэдкасць. Аднак, сам па сабе тэрмін "дзеці, якія часта хварэюць", — не захворванне і не дыягназ. У кожным канкрэтным выпадку неабходна высвятляць прычыну частых рэспіраторных інфекцый, паколькі ад гэтага залежыць комплекс мерапрыемстваў рэабілітацыйнай праграмы.

Для ўсіх вострых рэспіраторных вірусных інфекцый — грыпу, парагрыпу, адэнавіруснай, рынавіруснай, рэавіруснай, каранавіруснай —характэрна непрацяглая ліхаманка і інтаксікацыя, паражэнне аддзелаў рэспіраторнага тракту, кажа валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алена Гарніцкая. Узбуджальнікі ВРВІ — вірусы — пашкоджваюць у асноўным верхнія дыхальныя шляхі (нос, глотку, гартань, трахею), аднак у малых дзяцей падчас эпідэмій інфекцыя "апускаецца" ніжэй, з-за чаго ўзнікаюць бранхіты з пнеўманіямі.

Прычын узнікнення ВРВІ мноства.

1. Значная распаўсюджанасць вірусаў у прыродзе і вялікая колькасць відаў кожнага з іх.

2. Павышаная ўспрымальнасць дзяцей да ўзбуджальнікаў рэспіраторных інфекцый. Адчувальнасць канкрэтнага дзіцяці да розных вірусаў вызначаецца, напрыклад, пасіўным імунітэтам, які маці перадае дзіцяці падчас цяжарнасці і з грудным малаком. Калі ж дзіця знаходзіцца на штучным выкормліванні, то матулінай абароны хапае толькі на першыя 2-3 месяцы жыцця. Потым дзіця становіцца практычна безабаронным перад ВРВІ, паколькі яго ўласная імунная сістэма яшчэ не сфарміравалася.

3. Спадчынная схільнасць (наяўнасць "малых анамалій" імунітэту ад нараджэння).

4. Уплыў неспрыяльных экалагічных і сацыяльных уздзеянняў досыць хутка знясільвае імунную сістэму дзіцяці. Гэта могуць быць самыя розныя забруджвальнікі знешняга асяроддзя, а таксама лекі, пестыцыды і г.д.

5. Псіхаэмацыяльныя перагрузкі, стрэсы.

6. Нерацыянальнае харчаванне.

7. Недахоп вітамінаў і мінералаў.

8. Сацыяльная і эканамічная нестабільнасць сям'і.

9. Хранічныя ачагі інфекцыі (хранічны танзіліт, адэноіды, карыес і г.д.), што напружвае імунную сістэму і прыводзіць да новых імунадэфіцытных станаў, спрыяе хранізацыі віруснай, часцей герпетычнай, інфекцыі.

Крыніца інфекцыі, як вядома, хворы чалавек. Максімальнай колькасцю вірусаў ён дзеліцца з навакольнымі першыя 2-3 дні. Аднак пры няўскладненым стане хворы небяспечны ў сэнсе заражэння да 7-га дня, а пры ўскладненым — да 14-га. Для дзяцей крыніцай інфекцыі могуць быць дарослыя, якія пераносяць захворванне "на нагах". Вірусаносьбітамі становяцца таксама дзеці з хранічнымі ачагамі інфекцыі, паколькі ў выпадку захворвання яны больш працягла выдзяляюць вірусы.

Шлях перадачы ВРВІ — паветрана-кропельны. Падчас чхання, кашлю, а таксама з выдзяленнямі з носа вірусы з дыхальных шляхоў трапляюць у паветра, а далей у органы дыхання іншых людзей.

З усіх ВРВІ найбольшую небяспеку для дзіцячага арганізма ўяўляе грып. Ён пачынаецца раптоўна, і першай прыкметай з'яўляецца павышэнне тэмпературы цела. У першыя ж гадзіны яна дасягае 39-41 градуса і трымаецца некалькі дзён. У дзяцей першага году жыцця павышэнне тэмпературы можа суправаджацца рвотай. Для грыпу характэрныя і такія прыкметы, як моцны галаўны боль, слёзацячэнне, боль у мышцах, горле, закладзены нос, сіплы голас, агульнае дрэннае самаадчуванне. Пазней можа быць і сухі кашаль, які праз 2-3 дні становіцца вільготным.

У дзяцей груднога ўзросту тэмпература пры грыпе дасягае максімуму на другія суткі захворвання, суправаджаецца неспакоем, раздражняльнасцю, парушэннем сну, адмовай ад груднога кармлення, пакашліваннем. Дзіця дыхае паўадкрытым ротам. Нярэдка ўспушваецца жывот, стул часты і вадкі.

Усе ВРВІ не такія і небяспечныя пры своечасовым лячэнні. У процілеглым выпадку могуць быць ускладненні, якія перарастуць у хранічную форму. Ускладненні ў першую чаргу датычацца органаў дыхання. 60% ускладненняў складаюць пнеўманіі, паражэнні нервовай сістэмы (энцэфаламіеліты), паталогія ЛОР-органаў, запаленне сардэчнай мышцы.

Лячэнне ВРВІ пры няўскладненых формах хоць і ажыццяўляецца ў хатніх умовах, але пры строгім выкананні рэкамендацый лечачага ўрача.

Павінен быць спакойны паўложкавы рэжым пры рэгулярным праветрыванні таго пакоя, у якім знаходзіцца хворы. Цёплае піццё (не менш за 2 л у суткі) — лепш багатае на вітамін С (чай з лімонам, настой шыпшыны, морс).

Найлепшай сістэмай прафілактыкі ВРВІ ў дзяцей, якія часта хварэюць, з'яўляецца "работа над стойкім імунітэтам".
 
Гэтаму спрыяюць:

- здаровы лад жыцця,
- рэжым дня,
- паўнацэннае харчаванне,
- разнастайныя праграмы загартоўвання,
- абмежаванне кантактаў з хворымі на ВРВІ,
- вытрымліванне элементарных санітарна-гігіенічных нормаў,
- зручнае, адпаведнае ўмовам надвор'я, адзенне,
- пазбаўленне пасіўнага курэння,
- санацыя хранічных ачагоў інфекцыі (танзіліту, адэнаідыту, карыесу і інш.),
- прафілактычныя прышчэпкі,
- выкарыстанне адаптагенаў па рэкамендацыі ўрача.
Сістэматычнае кантраснае паветранае або воднае загартоўванне павышае ўстойлівасць арганізма да хістанняў тэмпературы наваколля і імунную рэакцыю. Загартоўванне не патрабуе вельмі нізкіх тэмператур, тут важная кантраснасць уздзеяння і сістэматычнасць. Максімальнае дзеянне загартоўкі не павінна перавышаць 10-20 хвілін. Такія працэдуры добра спалучаць з гімнастыкай і масажам грудной клеткі.

Часам рэкамендуецца выкарыстанне такіх раслін, як кітайскі лімоннік, элеутэракок, жэньшэнь, эхінацэя, леўзея.

Паколькі нярэдка ўзнікае пытанне аб магчымасці і мэтазгоднасці правядзення каляндарнай вакцынацыі або грыпознай прышчэпкі, то варта сказаць асобна: спецыяльнымі даследаваннямі было даказана, што вакцынацыя дзяцей, якія часта хварэюць, з'яўляецца адным з самых важных прафілактычных мерапрыемстваў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеці, якія часта хварэюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, сёння не рэдкасць. Аднак, сам па сабе тэрмін "дзеці, якія часта хварэюць", - не захворванне і не дыягназ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика