Ветэраны, брава!. 21.by

Ветэраны, брава!

19.05.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля правядзення першай раённай спартакіяды ветэранаў была сфарміравана раённая зборная каманда для ўдзелу ў абласной спартакіядзе сярод ветэранаў і кіраўнікоў раённых ветэранскіх арганізацый фізкультуры і спорту, якая была прысвечана Дню Перамогі. Адбылася яна 11-12 мая на базе лёгкаатлетычнага манежу ў Гомелі.

Трэба сказаць, што наша зборная выступіла на гэтых спаборніцтвах даволі паспяхова.

Першы дзень спартакіяды быў азнаменаваны ўрачыстым адкрыццём з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паказальнымі выступленнямі вядомых і юных спартсменаў. А затым пачаліся спаборніцтвы.

Добры задзел зрабілі нашы жанчыны. У дартсе Галіна Вабішчэвіч набрала рэкордную для сябе суму – 317 ачкоў і захапіла лідарства. Пасля двух відаў мнагаборства “Здароўе” (бег на 30 метраў і згінанне-разгінанне рук ва ўпоры) Кацярына Хамец размясцілася на другім радку турнірнай табліцы. Дэбютант ветэранскай спартакіяды Пётр Ястрэмскі пасля трох відаў (бег на 60 метраў, падцягванне, стральба) быў пятым.

Адно ачко з чатырох узяў наш шашыст Мікалай Хамец, а шахматыст Уладзімір Літош, таксама дэбютант падобных спаборніцтваў, выйграў пяць партый з васьмі і прэтэндаваў на прызавое месца.

Горш склаліся справы ў тэнісістаў. Галіна Вабішчэвіч заняла чацвёртае месца, а Васіль Палтаран адну гульню выйграў і тры – прайграў.

Не прайшоў у фінальную частку па більярдзе наш Мікалай Мазуркевіч, які заняў у падгрупе трэцяе месца. Уладзімір Вабішчэвіч набраў у дартсе 353 ачкі і чакаў вынікаў другога спартыўнага дня.

ветераны

Цікавай сустрэчай азнаменаваўся другі дзень – літаральна ў холе гасцініцы мы сустрэліся з нашай зямлячкай, знакамітай вясляркай Марынай Літвінчук. Мы затым дапусцілі думку, што менавіта гэтая сустрэча нейкім добрым чынам паўплывала на нашы вынікі ў спаборніцтвах.

Бліскуча выступілі нашы шматборцы ў астатніх відах праграмы (плаванне 50 метраў, скачок у даўжыню з месца і крос: 800 метраў у мужчын і 300 – у жанчын). Кацярыне Хамец удалося адстаяць сваё другое прызавое месца і стаць срэбным прызёрам. Пётр Ястрэмскі паказаў першы вынік у скачках, другі – у кросе і чацвёрты – у плаванні, што ў выніку вывела яго на  трэцяе агульнае месца.

Пасля падвядзення вынікаў у дартсе ў мужчын наш Уладзімір Вабішчэвіч у выніковым пратаколе быў пятым. А вось Галіну Ва-бішчэвіч удалося абысці толькі адной удзельніцы.

Мікалай Хамец у другі дзень крыху падправіў свае паказчыкі і заняў выніковае шостае месца.

Крыўднае пятае месца заняў наш шахматыст Уладзімір Літош. Справа ў тым, што тры ігракі, у тым ліку наш, набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але Уладзімір па ходзе гульняў прайграў менавіта ім, таму стаў пятым.

Васіль Палтаран у выніковым пратаколе заняў сёмае месца.

І ўсе гэтыя нашы перажыванні, старанні і эмоцыі, прафесіяналізм і імкненне да перамогі дазволілі зборнай заняць выніковае трэцяе месца. Кубак і Дыплом трэцяй ступені наш! Апярэдзілі нашу каманду зборныя Рэчыцы і Гомеля.

На ўрачыстасці прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі: Кацярына Хамец і Галіна Вабішчэвіч – срэбнымі, а Пётр Ястрэмскі – бронзавым. Нашы шматборцы адзначаны яшчэ срэбным медалём за суму выступленняў мужчыны і жанчыны.

Дадому мы вярталіся з песнямі. Гучалі словы пра “каманду маладосці нашай… без якой нам не жыць”. І гэта знакава, якой знакавай была і  гэта перамога напярэдадні прафесійнага свята работнікаў фізкультуры і спорту, што наша спартыўная грамадскасць адзначае сёння.

Шчыра віншую са святам усіх спартсменаў Петрыкаўшчыны, работнікаў галіны, ветэранаў. Жадаю ўсім міру, душэўнай цеплыні, шчасця, добрага настрою і ўдачы. Трымайцеся моцна, дарагія землякі!

Аляксей КАЮКАЛА,

старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” Петрыкаўскага раёна.

Фота са спаборніцтваў і Наталлі ЧАРНЯЎСКАЙ.

Пасля сказанага: выказваю ўдзячнасць начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлане Сенька за дапамогу ў адпраўцы нашай каманды на спартакіяду.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля правядзення першай раённай спартакіяды ветэранаў была сфарміравана раённая зборная каманда для ўдзелу ў абласной спартакіядзе сярод ветэранаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика