Три часа на спасение человека, или Как рассмотреть первые признаки инсульта и инфаркта
12.06.2019
—
Новости Здоровья
|
Падчас пікніка раптам упала маладая жанчына. Ад прапановы выклікаць хуткую дапамогу яна адмовілася, маўляў, усё ў парадку – проста зачапілася за камень. Ёй, крыху бледнай, дапамаглі ўстаць і далі талерку з ежай. Усё, здавалася, было ў норме. Але ўжо вечарам жанчыны не стала… Як аказалася, тады з ёй здарыўся інсульт. Калі б сябры ведалі сімптомы гэтага вострага парушэння мазгавога кровазвароту, яна магла б выжыць. Медыкі адзначаюць, што распазнаць інсульт і прыступіць да лячэння трэба ў першыя тры гадзіны. Галоўнае – разгледзець Сардэчна-сасудзістыя захворванні ў апошнія дзесяцігоддзі нязменна лідзіруюць сярод прычын смяротнасці ў нашай краіне. Супрацьстаяць негатыўнай тэндэнцыі была прызвана акцыя “Папярэдзь хваробу сэрца – выберы жыццё”, якая праходзіла на мінулым тыдні па ўсёй рэспубліцы. Актыўна ўключыліся ў яе і на Ушаччыне. Тэст “Твар – рука – маўленне” “Кровазліццё здараецца звычайна ноччу, у выніку чаго пачынае рэзка балець галава, – тлумачыла сімптомы інсульту ўрач-кардыёлаг Ушацкай ЦРБ М.С.Тулей. – Адбываецца гэта на фоне высокага ціску. Адзначаюцца таксама слабасць, зблытанасць або страта свядомасці (часцей кароткачасовая), дэзарыентацыя ў прасторы, галюцынацыі”. Нітрагліцэрына ў дапамогу Сярод прычын смяротнасці ва Ушацкім раёне значную долю займае інфаркт міякарда. Узнікаюць раптоўныя болі ў грудной клетцы, якія сціскаюць, пякуць, раздзіраюць. Аддавацца яны могуць і ў спіну, абедзве рукі, сківіцу і нават жывот. Узнікае трывога, часам паніка. “Рэцэпт” здароўя Каб захаваць здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, сачыце за станам артэрыяльнага ціску, паклапаціцеся аб правільным харчаванні, каб не было павышанай вагі. Варта адмовіцца ад “дрэнных” тлушчаў (яны ўтрымліваюцца ў свініне, маргарыне, маянэзе). Аднак з дыетамі варта быць асцярожнымі. Карысць здароўю прынясуць і прагулкі ў паскораным тэмпе, хаця б 30 хвілін у дзень. А вось агародныя справы, на якія часта спасылаюцца пацыенты, да фізічнай актыўнасці не адносяцца – часта гэта перабор для нашага арганізма. Адмоўны ўплыў на стан здароўя аказвае і курэнне. А алкаголь дазволены ў абмежаванай колькасці: 10 мл у дзень для мужчын і 20 мл – для жанчын. Калі вы пачалі лячыць гіпертэнзію, лекі прыйдзецца прымаць рэгулярна і пад наглядам урача. Ёсць такая група медыкаментаў, пры адмене якіх можна пагоршыць свой стан. “Мы павінны паміраць ад старасці, а не ад інсультаў, інфарктаў”, – падагульніла лекцыю ўрач-кардыёлаг. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас пікніка раптам упала маладая жанчына. Ад прапановы выклікаць хуткую дапамогу яна адмовілася, маўляў, усё ў парадку – проста зачапілася за камень. Ёй, крыху...
|
|