Собираетесь в отпуск? ОБЯЗАТЕЛЬНО почитайте о лекарствах, которые можно/нельзя ввозить/вывозить. 21.by

Собираетесь в отпуск? ОБЯЗАТЕЛЬНО почитайте о лекарствах, которые можно/нельзя ввозить/вывозить

12.07.2019 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адпачынку, асабліва за мяжой рэспублікі, многае можа спатрэбіцца. У тым ліку і медыкаменты, пачынаючы ад самых простых і распаўсюджаных і заканчваючы спецыфічнымі сродкамі, якія неабходна прымаць пастаянна па стане здароўя. І штогод з надыходам сезона летніх водпускаў у сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца гісторыі пра праблемы з лекамі, якія ўзніклі або ў грамадзян Беларусі, або ў іншаземцаў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы, як быццам напісаныя пад капірку. Але ад гэтага яны не становяцца менш сур’ёзнымі па сваіх наступствах.



Трапіць у такую сітуацыю не так і складана: у адной краіне прэпарат можа свабодна рэалізоўвацца ў аптэцы, а ў суседзяў быць пад забаронай. І яго наяўнасць выяўляюць мытнікі пры праходжанні надгляду, пасля чаго чалавек нечакана для сябе становіцца падазраваемым ва ўчыненні цяжкага злачынства. Каб абараніць нашых чытачоў ад гэтых непрыемнасцей, мы звярнуліся па кансультацыю да загадчыцы раённай аптэчнай сістэмы І.С.Крац.
— Апошняя падобная гісторыя, звязаная з увозам з Літвы ў нашу краіну ўпакоўкі шырока вядомага сродку ад прастуды «Тэрафлю», атрымала шырокі грамадскі рэзананс,— расказвае Іна Сяргееўна.— Мінчанка ў красавіку мінулага года захварэла падчас паездкі і набыла ў літоўскай аптэцы лекавы прэпарат, частку якога паспела ўжыць. Але на беларускай мяжы з ёй пачаўся сапраўдны «трылер», бо ў дачыненні да жанчыны была ўзбуджана крымінальная справа… за спробу перавозкі наркотыкаў.
Але ж і ў нас у аптэцы таксама прадаецца такі лекавы сродак?
— Сапраўды, да 2010 года ў нашай краіне можна было без рэцэпта ўрача набываць медыцынскія прэпараты, якія ўтрымлівалі псіхатропныя рэчывы эфедрын і псеўдаэфедрын. Да такіх прэпаратаў адносіўся і сродак ад прастуды «Тэрафлю». І хаця доля наркотыку была вельмі нязначная, мясцовыя «ўмельцы» навучыліся вырабляць з гэтых лекаў небяспечнае сінтэтычнае зелле.
У выніку ў нас было прынята рашэнне забараніць свабодны продаж падобных лекаў. Вытворцы «Тэрафлю» хутка ацанілі пагрозу ад страты не толькі нашага рынку, але і рынкаў іншых постсавецкіх краін, адрэагавалі аператыўна і сталі выпускаць варыянт гэтага лекавага сродку, у якім псеўдаэфедрын заменены на іншы кампанент. Такім чынам, «Тэрафлю», які цяпер прадаецца ў беларускіх аптэках, цалкам бяспечны з пункту гледжання ўтрымання ў ім наркотыкаў і псіхатропаў.
У той жа час, у краінах Еўрапейскага саюза, куды таксама ўваходзяць суседнія Польшча і Літва, працягваецца свабодны продаж ранейшага варыянта «Тэрафлю». Вось менавіта яго і набыла наша грамадзянка, якая міжволі стала «наркакур’ерам» згодна з айчынным заканадаўствам. І хаця праваахоўнікі памяркоўна аднесліся да праблемы жанчыны, але ж штраф ёй давялося заплаціць.
— Іна Сяргееўна, якія лекі ўвогуле не трэба набываць за мяжой?
— У першую чаргу, адзначу, што да небяспечных медыцынскіх прэпаратаў з пункту гледжання ўтрымання наркатычных і псіхатропных рэчываў адносяцца не толькі сродкі ад прастуды, як «Theraflu ND» або «Тайлол Хот» («Tylol Hot»). Забароненыя ў Беларусі рэчывы могуць утрымлівацца ў бясшкодных, на першы погляд, снатворных і прэпаратах для заспакаення, мачагонных і абязбольваючых сродках, леках ад кашлю і ад боляў у сэрцы, нават у спрэях ад насмарку. Больш падрабязна з гэтым спісам можна азнаёміцца ў Пастанове №89 Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: у гэтым дакуменце даводзіцца пералік прынятых назваў, міжнародных брэндаў і іх хімічных формул.
Адзначу, што вельмі важна азнаёміцца з гэтым дакументам, раздрукаваць яго і захоўваць, як памятку, калі не выключаеце, што за мяжой давядзецца набываць медыцынскія прэпараты. І гэта не жарт. Напрыклад, летась жыхар Брэсцкай вобласці набыў у Польшчы тры ўпакоўкі лекавага сродку ад насмарку «Цырус» («Cirrus»), у якім таксама ўтрымліваецца эфедрын. У дачыненні да мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа, бо ён спрабаваў падмануць мытнікаў, сцвярджаючы, нібыта набыў медыкаменты па рэцэпце ўрача. Хаця ніякіх дакументаў так і не знайшлося.
Дарэчы, нашы суседзі ва Украіне таксама прынялі шэраг мер па забароне ўвозу некаторых лекавых сродкаў на іх тэрыторыю. Таму, збіраючыся на Чорнае мора, абавязкова ўдакладніце патрабаванні гэтай краіны, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю. Самае простае выйсце — падлячыцца дома і толькі здаровымі адпраўляцца за мяжу. Калі ж не пашчасціла і захварэў у іншай краіне, то не варта перавозіць праз мяжу рэшткі медыкаментаў: на дарогу спатрэбіцца нямнога часу і ўсё неабходнае для лячэння можна набыць і на радзіме.
— Вы ў сваім папярэднім адказе нагадалі пра рэцэпт урача, значыць, ёсць законная магчымасць пазбегнуць непрыемнасцей на мяжы падчас правозу лекаў?
— Заканадаўства Беларусі не прадугледжвае поўную забарону на ўвоз у краіну лекаў, у складзе якіх утрымліваюцца наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Але, каб зрабіць гэта законна, трэба выканаць вызначаныя правілы.
Па-першае, падобныя лекавыя сродкі дазволена перамяшчаць праз мяжу толькі для асабістага ўжывання па медыцынскіх паказаннях пры абавязковай наяўнасці медыцынскіх дакументаў для пацвярджэння з указаннем назвы і колькасці лекаў. Такімі дакументамі з’яўляюцца рэцэпт, даведка ад урача і выпіска з гісторыі хваробы або засведчаныя належным чынам копіі. Простая ксеракопія рэцэпта не падыдзе: на ёй павінна быць арыгінальная пячатка і подпіс урача.
Акрамя таго, такі дакумент павінен быць складзены на рускай або беларускай мовах. Калі вам выпісалі рэцэпт за мяжой, напрыклад, на польскай або літоўскай мове, прыйдзецца яго перакласці і натарыяльна засведчыць.
Па-другое, існуюць колькасныя абмежаванні па ўвозе такіх прэпаратаў: для ўтрымліваючых у сваім складзе наркатычныя сродкі — не больш за тыднёвую патрэбу, для псіхатропных рэчываў — не больш за 90 разавых доз.
Па-трэцяе, калі вы ўвозіце такія лекі (або сумняваецеся ў саставе іншых лекавых сродкаў), трэба на мытні выкарыстоўваць не «зялёны», а «чырвоны» калідор. Пры гэтым абавязкова запоўніць мытную дэкларацыю, пазначыць у ёй увозімыя лекі. Гэта як мінімум абароніць вас ад абвінавачвання ў наўмысным правозе недазволенага.
І апошняе. Уносіць у дэкларацыю інфармацыю аб леках павінен менавіта той, хто выкарыстоўвае прэпараты ў медыцынскіх мэтах, пры абавязковай наяўнасці пералічаных вышэй дакументаў.
І не слухайце просьбы сваякоў і знаёмых прывезці з-за мяжы рэдкія (альбо таннейшыя, чым у нас) лекі, у якіх таксама могуць быць забароненыя рэчывы, нават калі вам даюць рэцэпт або іншыя дакументы. Мытнікі ўсё роўна іх не маюць права прапусціць.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпачынку, асабліва за мяжой рэспублікі, многае можа спатрэбіцца. У тым ліку і медыкаменты, пачынаючы ад самых простых і распаўсюджаных і заканчваючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика