Не проста забава, а моцны сродак выхавання
20.05.2020
—
Новости Здоровья
|
Слова “цацка” для многіх служыць сінонімам забавы. У той жа час гэта — асаблівы прадмет, які мае велізарную ўладу, валодае здольнасцю вучыць. І ад таго, як мы ставімся да выбару цацак для свайго дзіцяці, ці ўмеем правільна арганізаваць гульню, разгарнуць сюжет, накіраваць дзеянні малыша, залежыць яго будучае развіццё. У нашых бацькоў стала модным купляць дзецям цацкі сучасныя, а не тыя, што развіваюць і вучаць. Папулярнасць набылі цацкі-пачвары, якія, на мой погляд, могуць навучыць дзіця толькі жорсткасці. Мы ведаем, што ў народных казках сустракаюцца і цмокі, і монстры, але яны заўсёды выступаюць на баку зла. Станоўчыя ж героі ніколі не бываюць пачварамі. Такія казкі і гульні на іх аснове вучаць дзяцей адрозніваць дабро ад зла, праводзяць паміж імі выразную мяжу. Прапанаваныя сёння дзецям у якасці цацак розныя персанажы ў выглядзе трансформераў, монстраў удзельнічаюць у гульнях як на баку добрых, так і злых сіл, таму дзіцяці бывае цяжка адрозніць дабро ад зла, аддзяліць героеў дрэнных ад добрых. Для многіх дзяцей гульня ў монстраў — гэта выдатны спосаб выкінуць лішнюю энергію. Але ў некаторых выпадках цацка хутчэй не супакойвае, а яшчэ больш раздражняе дзіця, фарміруе ў яго пэўную псіхічную залежнасць. Гульню з монстрамі нельга забараніць, як нельга забараніць дзіцячыя страхі і трывожнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слова “цацка” для многіх служыць сінонімам забавы. У той жа час гэта — асаблівы прадмет, які мае велізарную ўладу, валодае |
|