Мусульмане атрымалі ўласную «Вікіпэдыю» і сацыяльную сетку. 21.by

Мусульмане атрымалі ўласную «Вікіпэдыю» і сацыяльную сетку

25.05.2010 10:41 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Інтэрнэце з’явіліся сацыяльная сетка Madina і інтэрнэт-энцыклапедыя Ilmpedia.

Мэта праектаў — «перацягнуць» да сабе мусульманскую аўдыторыю Facebook і «Выкіпедыі».

У бэта-версіі запрацавала сацыяльная сетка Madina, паведамляецца ў прэс-рэлізе канадскай кампаніі Madina Media Corp. Сетка прызначана для аб’яднання мусульман з усяго свету.

Мэта праекта — стварыць пляцоўку для зносін мусульманскай моладзі. Функцыянальнасць сацыяльнай сеткі ў многім паўтарае Facebook. Madina дае карыстальнікам магчымасць загрузіць на сайт відэаролікі і музычныя трэкі, аб’ядноўвацца ў групы, арганізоўваць абмеркаванні, весці блог. Пры гэтым падкрэсліваецца, што

на сайце не будзе кантэнту, які мусульмане маглі б палічыць непрымальным або абразлівым.

Другі праект кампаніі Madina Media Corp. — бясплатная сеткавая энцыклапедыя Ilmpedia. Мусульмане не раз сцвярджалі, што некаторыя артыкулы на «Выкіпедыі» носяць антыісламскі характар. На Ilmpedia можна будзе знайсці звесткі пра іслам, якія адпавядаюць рэчаіснасці, пішуць стваральнікі энцыклапедыі.

Зараз Ilmpedia шукае рэдактараў-добраахвотнікаў.


ЯВ, паводле «Руформатор»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэта праектаў — «перацягнуць» да сабе мусульманскую аўдыторыю Facebook і «Выкіпедыі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика