25-тысячны артыкул у Вікіпедыі класічным правапісам. 21.by

25-тысячны артыкул у Вікіпедыі класічным правапісам

17.06.2010 15:01 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 чэрвеня быў напісаны 25-тысячны артыкул у беларускай вікіпедыі класічным правапісам.

Беларусы маюць дзве версіі інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя: адну акадэмічным, а другую — класічным правапісам.

За год вікі на тарашкевіцы павялічылася роўна на 5000 новых артыкулаў. 17 чэрвеня 2009 з"явіўся 25 000-ы артыкул.

Па колькасці артыкулаў яна займае 67-е месца сярод іншых моваў (летась яна была 65-ю).

Вікіпедыя школьным правапісам 16 траўня перакрочыла 20 000-ю мяжу і на сёння мае 20 427 артыкулаў і 73-е месца. (Статыстыку энцыклапедый на розных мовах у вікі можна зірнуць тут.) І тую, і другую Вікіпедыі твораць энтузіясты.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і з восені 2008 вікіпедыя класічным правапісам перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у яе стварэнні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.


Руслан Равяка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы маюць дзве версіі інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя: адну акадэмічным, а другую — класічным правапісам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика