Еўрапейскія міністры абмеркавалі вызваленне Саннікава ў твітары. 21.by

Еўрапейскія міністры абмеркавалі вызваленне Саннікава ў твітары

16.04.2012 15:22 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Більт і Сікорскі прывіталі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а еўрадэпутат Лісек заклікаў міністраў “не забывацца пра іншых”.  Ужо ўвечары 14 красавіка міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт напісаў у твітары пра вызваленне Андрэя Саннікава: Карл Більт: “Я вітаю, што вядомы палітык беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў быў вызвалены сёння з-за кратаў”.(У арыгінале: “I welcome that prominent Belarus opposition politician Andrei Sannikov has been released from prison today”).  Праз некалькі хвілінаў калегу падтрымаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіРадаслаў Сікорскі:“Сапраўды. Мы працягнем палітыку вылучэных умоваў: мала-памалу, усё больш і больш. Шлях беларускай дэмакратызацыі да поўнага дыялогу з ЕС”.(У арыгінале: “Indeed. We will continue the policy of conditionality: less4less,more4more. Democratization BY's road to full dialogue with EU”). Неўзабаве да перапіскі далучыўся польскі дэпутат Еўрапарламента Кшыштаф ЛісекКшыштаф Лісек:“Добрая навіна, сп. міністр. Але мы не мусім забывацца на іншых. І на дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі ўвогуле”.(У арыгінале: “This is good news, Mr. Minister. But we shouldn't forget about others. And about democracy and human rights in Belarus in general”).
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Більт і Сікорскі прывіталі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, а еўрадэпутат Лісек заклікаў міністраў "не забывацца пра іншых".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика