Кантрафактныя DVD-дыскi
14.09.2009
—
ЧП
|
Буйную партыю кантрафакту — амаль на 191 мiльён рублёў — знайшлi i канфiскавалi праваахоўнiкi ў Мiнску на рынку "Ждановiчы". Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, "шэры" тавар належаў тром iндывiдуальным прадпрымальнiкам i двум прыватным гандлёвым унiтарным прадпрыемствам. Супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС i iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Цэнтральным раёне канфiскавалi ў iх больш за 27 тысяч кантрафактных DVD-дыскаў. Ігар ГРЫШЫН. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |