ДТЗ на пераходзе
23.09.2009
—
ЧП
|
Днём у Мiнску п'яны кiроўца аўтамабiля на пешаходным пераходзе збiў 61-гадовую жанчыну. Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, 35-гадовы мужчына не толькi сеў за руль, залiўшы за каўнер: ён да таго ж не меў i вадзiцельскага пасведчання. У вынiку на вулiцы Кальварыйскай пад колы "Опеля Асконы", на якiм раз'язджаў парушальнiк, трапiла жанчына — яна пераходзiла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сiгнал святлафора. Пацярпелая загiнула на месцы здарэння. Iгар ГРЫШЫН. У п'яным запале ламалi сметнiцы i агароджу Два навучэнцы каледжа з Пiнска напiлiся i пачалi ламаць металiчныя сметнiцы па вулiцы Дняпроўскай флатылii. Вiдаць, сiлаў i энергii ў 18-гадовых юнакоў было многа, калi за гадзiну-другую знiшчылi 13 вулiчных пасудзiнаў для бытавых адходаў. Хулiганы затрыманыя.Тым часам п'яны 21-гадовы жыхар вёскi Гута паламаў пяць плiтаў з дэкаратыўнай агароджы Лыскаўскай школы Пружанскага раёна. У абодвух выпадках заведзена крымiнальная справа. Вiнаватым давядзецца кампенсаваць урон. Кар. "Звязды". Ну, вельмi быў патрэбныпосуд злодзею, якi ў вёсцы Малевiчы праз незачыненае акно ўлез у дачны дом жыхара Жлобiна. Здабыткам сталi 2 кубкi, 4 лыжкi i кухонны нож. Затое мiлiцыянерам невядомы пакiнуў "на памяць" свае адбiткi пальцаў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Экскаватарная прагулка Калi катацца — дык толькi на экскаватары, — вырашыў 54-гадовы непрацуючы жыхар вёскi Чырвоная Слабада Акцябрскага раёна.Мужчына скарыстаўся адсутнасцю вартавога на тэрыторыi ПМК-109 i асядлаў вялiзнага "жалезнага каня", на якiм здзейснiў паездку па аколiцы. Калi накатаўся, вярнуў машыну на былое месца. Цяпер суд будзе вырашаць, на колькi пацягнуць забаўкi з машынкай дарослага хлопчыка. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Напiўся i закусiўНехта праламаў дах у краме в. Яцвязь (Баранавiцкi раён) i вынес адтуль гарэлку, пiва, каўбасу... Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днём у Мiнску п'яны кiроўца аўтамабiля на пешаходным пераходзе збiў 61-гадовую жанчыну.
|
|