Два маладыя чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Мінску. 21.by

Два маладыя чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Мінску

07.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два маладыя мінчаніны загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння вечарам 6 кастрычніка ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на вуліцы Валадзько ў 21.30 19‑гадовы кіроўца аўтамабіля «Мерсэдэс‑Бенц S 420» не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай.

У выніку ДТЗ два жыхары Мінска, якія ехалі ў якасці пасажыраў, загінулі на месцы, старэйшаму з іх было 19, а малодшаму 17 гадоў.

Трэці пасажыр, 18‑гадовы мінчанін, з чэрапна‑мазгавой траўмай сярэдняй ступені, закрытым пераломам ніжняй трэці правага перадплечча шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Вадзіцель быў цвярозы, меў вадзіцельскае пасведчанне.

Па гэтым факце распачата справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб).

Яшчэ адзін жыхар Мінска загінуў пад калёсамі аўтамабіля на чатыры гадзіны раней. ДТЗ адбылося на вуліцы Арлоўскай у Цэнтральным раёне. 44‑гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем «Хонда‑Цывік», учыніў наезд на неўстаноўленага мужчыну 60—65 гадоў, які пераходзіў праезную частку не па пешаходным пераходзе.

Кіроўца быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два маладыя мінчаніны загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння вечарам 6 кастрычніка ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Як паведамілі ў ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика