Бабуля параненая, а ўнук загінуў
22.10.2009 15:44
—
ЧП
|
30‑гадовы кіроўца «Фальксвагена» заснуў за рулём па дарозе з Гомеля. Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. Паводле слоў начальніка аддзялення ДАІ Рэчыцкага РАУС Сяргея Карасевіча, няшчасце адбылося пасля шасці гадзін вечара перад паваротам на вёску Броннае, што на тэрыторыі Рэчыцкага раёна. У аўтамабілі на заднім сядзенні ехалі маці кіроўцы і яго два 6‑гадовыя сыны‑двайняты. Пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. 62‑гадовую жанчыну з адным з унукаў з траўмамі даставілі ў бальніцу. Там хлопчыка не змаглі выратаваць. Па справе праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30‑гадовы кіроўца «Фальксвагена» заснуў за рулём па дарозе з Гомеля.
|
|