Амерыканскі баскетбаліст памёр падчас матчу
26.10.2009 16:15
—
ЧП
|
Амерыканскі легіянер партугальскага «Аварэншэ» Кевін Уайдмонд памёр падчас матча чэмпіянату з «Акадэмікай», інфармуе sports.ru са спасылкай на A Bola. Уайдмонд ў першай палове гульні правёў на пляцоўцы 10 хвілін, а ў перапынку ў раздзявалцы страціў прытомнасць. Баскетбаліста даставілі ў шпіталь, але ўрачы так і не здолелі запусціць яго сэрца. Уайдмонд памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Прычыны спынення сэрца 23‑гадовага гульца высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычыны спынення сэрца 23‑гадовага гульца высвятляюцца. |
|