Узняў зброю на iнспектара. 21.by

Узняў зброю на iнспектара

17.11.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лясным масiве паблiзу вёскi Хазянiнкi Пухавiцкага раёна тры паляўнiчыя збiралiся распачаць разбор тушы казулi.

Аднак побач з'явiлiся работнiкi Мiнскай аблiнспекцыi i супрацоўнiкi Першамайскага РУУС. Убачыўшы членаў рэйдавай групы, паляўнiчыя пачалi разбягацца ў розныя бакi. Аднаго з iх затрымалi. У гэты час iнспектар гнаўся за iншым парушальнiкам, шматразова падаючы каманду: "Стаяць! Дзяржiнспекцыя!" Аднак паляўнiчы на яе не рэагаваў, а калi ўбачыў, што яго даганяюць, павярнуўся ў бок iнспектара, узняў паляўнiчую зброю, i, пагражаючы стрэлiць, пачаў адыходзiць у бок лесу.

Улiчыўшы сiтуацыю, а таксама тое, што адзiн з парушальнiкаў ужо быў затрыманы, iнспектар застаўся на месцы, пакуль не падаспелi астатнiя члены рэйдавай групы. Далейшыя пошукi паляўнiчага, што пагражаў зброяй iнспектару, вынiкаў не далi. Вядзецца разбор. Казуля, зразумела, была здабытая незаконна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Вiнаваты конь? Пад Баранавiчамi, каля в. Магiляны, на аўтамагiстралi Брэст—Мiнск "Мiцубiсi", якой кiраваў жыхар Скiдаля, збiла каня, якi выйшаў на дарогу. Аўтамашына апынулася ў кювеце.

Жыхар в. Стайкi Iвацэвiцкага раёна ехаў следам за "Мiцубiсi" на "Фальксвагене" i наехаў на ляжачага на дарозе каня. Затым на жывёлiну наскочыў "Фiят", якiм кiраваў грамадзянiн Польшчы. Апошнi з'ехаў на абочыну i збiў пасажырку "Фальксвагена", якая стаяла там.

У вынiку гэтай аварыi двое апынуліся ў бальнiцы — вадзiцель "Мiцубiсi" i пасажырка "Фальксвагена".

А чый конь — невядома.

  Заблытаўся   46-гадовы мужчына з Баранавiчаў прыраўнаваў сваю жонку да маладзейшага на 10 гадоў.

I тады раўнiвец сеў за руль свайго "BMW", пад'ехаў да дома, у якiм жыў "палюбоўнiк" яго жонкi, i стаў чакаць. Як толькi той з'явiўся на дарозе, мужчына нацiснуў на газ.

Убачыўшы, што "палюбоўнiк" апынуўся пад коламi аўтамабiля, вадзiцель дастаў нож i ўдарыў некалькi разоў сябе ў жывот.

I тут здарылася нечаканае, бо да "BMW" падышоў жывы i здаровы "палюбоўнiк". Ён i выклiкаў "хуткую дапамогу" для свайго стрыечнага брата, якi памылкова быў збiты, i для раўнiвага мужа з распоратым жыватом.

Заведзена крымiнальная справа.

  Цяпер не да малака   Мiлiцыянеры затрымалi вадзiцеля, якi выязджаў з тэрыторыi малочнага камбiната ў Баранавiчах.

Праверылi аўтамашыну ГАЗ-53 i ў тайнiку, якi быў зроблены ў кузаве, знайшлi 225 пакетаў малака i 20 пакетаў смятаны.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лясным масiве паблiзу вёскi Хазянiнкi Пухавiцкага раёна тры паляўнiчыя збiралiся распачаць разбор тушы казулi. Аднак побач з'явiлiся работнiкi Мiнскай аблiнспекцыi i супрацоўнiкi Першамайскага РУУС. Убачыўшы членаў рэйдавай групы, паляўнiчыя пачалi разбягацца ў розныя бакi. Аднаго з iх затрымалi. У гэты час iнспектар гнаўся за iншым парушальнiкам, шматразова падаючы каманду: "Стаяць! Дзяржiнспекцыя!" Аднак паляўнiчы на яе не рэагаваў, а калi ўбачыў, што яго даганяюць, павярнуўся ў бок iнспектара, узняў паляўнiчую зброю, i, пагражаючы стрэлiць, пачаў адыходзiць у бок лесу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика